У Віцебску хрысціянскія дэмакраты рыхтуюцца абараняць незалежнасць

На Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасня сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец правёў у Віцебску сустрэчу з гараджанамі. Асноўнай тэмай стала абарона незалежнасці. Выснова, якую зрабілі ўдзельнікі: становішча імкліва набліжаецца да крытычнага, трэба рыхтавацца абараняць Беларусь — і рабіць зараз для беларускасці ўсё магчымае.

 На сустрэчы абмяркоўваліся беларуска-расійскія перамовы пра «шчыльную інтэграцыю», перапіс насельніцтва ў кастрычніку, пахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні ў лістападзе і кампаніі 2019-2020 гадоў.

Таксама адбылася прэзентацыя кнігаў Паўла Севярынца.

Сустрэчу арганізавала Віцебская БХД.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі