Дзякуючы езуітам мы выкарыстоўваем гіперспасылкі

Айцец Раберта Буза (1913-2011) нарадзіўся ў Вічэнцы (Італія). У 1928 годзе ён паступіў у семінарыю, а ў 1933 годзе ўступіў у Таварыства Езуса. Вывучаў філасофію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, а ў 1949 годзе абараніў там сваю навуковую працу. Яго вобласць навуковага інтарэса — тэалогія св. Тамаша Аквінскага.

Айцец Раберта Буза

Ведаць усё немагчыма, галоўнае — ведаць, дзе знайсці патрэбную інфармацыю, часта мудрыя настаўнікі паўтараюць сваім вучням. Здаецца, менавіта такой логікай кіраваўся а. Раберта. У рэшце рэшт ён стварыў вядомы «Index Thomisticus», інструмент, які дазваляе шукаць неабходнае сярод вялікай колькасці прац св. Тамаша. «Index Thomisticus» — гэта 56 тамоў, амаль 60 000 старонак і 9 мільёнаў слоў. Раберта Буза працаваў над ім амаль 50 гадоў.

Айца Раберта яшчэ называюць «бацькам гіперспасылак». У 1949 годзе ён сустрэўся з Томасам Уотсанам, заснавальнікам IBM, і быў фундатарам яго праекта. У 1989 годзе «Index Thomisticus» з’явіўся на аптычных дысках CD-ROM. У святара было адно пажаданне: тэксты павінны быць звязаны паміж сабой, каб можна было лёгка пераходзіць з аднаго на іншы. Томас Уотсан сказаў, што гэта немагчыма, і а. Раберта настойваў. Тут прыходзіць у галаву думка: тое, што здаецца немагчымым, патрабуе крыху больш намаганняў. Сёння мы проста націскаем на выдзеленыя блакітныя словы ў тэксце, каб даведацца больш пра цікавую нам тэму альбо папрасіць значэння невядомага тэрміна альбо перакладу слова, і не ўяўляем, што можа быць інакш.

catholicnews.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі