На Мадагаскары Папу Рымскага вітаў мільён вернікаў

У Антананарыву, сталіцы Мадагаскара, выспы на паўднёвым усходзе ад Афрыкі, сустракалі Папу Рымскага Францішка.

Больш мільёна вернікаў прынялі ўдзел ва ўрачыстай імшы, якую ўзначаліў Папа Рымскі. Дождж і холад не спалохаў тысячы тых, хто чакаў Папу ўсю ноч.

Казань, якую прамовіў Францішак, была прысвечаная беднасці і адказнасці хрысціянаў за сваіх бліжніх.

Мадагаскар – адна з найбяднейшых краінаў свету. Папа, якога называюць “Папам бедных”, адмыслова выбраў гэтую астраўную дзяржаву для праграмнага візіту. Апошнім часам Каталіцкі касцёл на Мадагаскары перажывае імклівы рост.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі