Арцём Ткачук: хрысціяне – не дурачкі

Арцём Ткачук, вядомы хрысціянскі блогер і адзін з аўтараў “Крыніцы”, дзеліцца сваімі ўражаннямі ад аднаго артыкула на ліберальным рэсурсе “Куку.орг” – і распавядае, як прымусіў рэдакцыю зняць артыкул, які абражае вернікаў-каталікоў.

“Неяк патрапіў я ў сеціве на артыкул «Как из меня дьявола изгоняли». На галоўным малюнку была пераробленая фотка Францішка дзе замест Найсвяцейшага Сакраманту ён трымае спінэр. Ну, думаю, пра нейкія фэйлы святароў будуць пісаць. Заўсёды цікава. Ажно не.

У артыкуле ані словам не ўзгадвалі Касцёл. Ані словам. Але ж для хайпу ўпіхнулі фотку Францішка са спінэрам.

Карацей напісаў я зварот у Мінінфарм. Растлумачыў, што гэта прафанацыя. «Найсвяцейшы Сакрамант з’яўляецца глыбока сакральным для каталікоў — гэта святая святых. І вось замест Сакраманта на здымку мы бачым спінэр (…) У тэксце няма ані слова пра каталіцкіх святароў, манахаў ці манахіняў ці Касцел як структуру», — напісаў я.

І што вы думаеце. Мінінфарм звярнуўся да куку па тлумачэнні. А тыя адказалі: «Паводле прадстаўленых тлумачэнняў матывам выкарыстання ў вышэйназванай публікацыі здымка Папы Рымскага Францішка было паказаць, што ён блізкі моладзі і сучаснаму свету». О як.

Да гэтага куку яшчэ і пакпілі з гэтай скаргі на сваёй старонцы артыкулам «KYKY оскорбил чувства верующих спиннером».

Усё нічога, але рассмяшыў адзін момант. У лісце да Мінінфарма я тлумачу, што момант на здымку папы Францішка адлюстроўвае «самы галоўны момант святой імшы паводле каталіцкага абраду.» КУКУ паспрабавала пакпіць з гэтага і напісалі «возможно, ничьи чувства не были бы задеты, но наш текст вышел как раз «в самый важный момент святой имшы». Што тут дадаць яшчэ.

Я ўсё такі схіляюся да думкі, што нельга маўчаць калі з цябе відавочна кпяць. Трэба рэагаваць, казаць, культурна і дастойна. Хрысціяне гэта ж не дурачкі якім можна ўставіць у рукі трымер і сказаць мы не хацелі вас пакрыўдзіць.

Але й зла трымаць ня варта.

Здымкі — вокладка артыкула да і пасля звароту.

70857537_2398537386882786_8349380092295643136_n69944500_2398537976882727_861871113058123776_n

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі