Абаронцы жыцця ўзнагародзяць найлепшых пралайф-журналістаў
19 верасня, у чацвер а 19.00 Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў правядзе ўганараванне пераможцаў конкурса пралайф-публікацыяў “Жыццё пад сэрцам”.
Конкурс “Жыццё пад сэрцам” праводзіцца штогод і звычайна ацэньвае дзясяткі публікацыяў у беларускай медыясферы. У журы – святары, адмыслоўцы ў галіне юрыспрудэнцыі, медыцыны, сацыяльнай актыўнасці.
Супольныя высілкі руху пралайф, беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, цэркваў, СХЖБ прывялі да таго, што за апошнія 5 гадоў палітыка дзяржавы ў галіне абароны жыцця пачала рабіцца сістэмнай – і колькасць абортаў істотна зніжаецца штогод.
Аўтары “Крыніца.інфо” неаднакроць станавіліся прызёрамі і пераможцамі конкурсу.
Чакаем усіх, каму неабыякава тэма абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў – па адрасе Мінск, Кальварыйская, 16-265 (комплекс “Парус”, 4 паверх).
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)