У нядзелю ў Івянцы распачнецца Міжнародны мастацкі пленэр “Святасць зямлі Беларускай”
У нядзелю 22 верасня 2019 года ў Івянцы распачнецца традыцыйны, чацверты па ліку Міжнародны мастацкі пленэр “Святасць зямлі Беларускай”. У гэтым годзе творчы форум будзе прысвечаны 35-годдзю Сабора Беларускіх Святыхі 5-годдзю Маладзечанскай епархіі БПЦ.
Урачыстае адкрыццё пленэруадбудзецца ў нядзелю 22 верасня ў 9:30 з супольнай малітвы у храме прападобнай Еўфрасінні Полацкай ў Івянцы. Боскую Літургію ў гэты дзень узначаліць епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Традыцыйна ініцыятарам мерапрыемства з’яўляецца прыход царквы святой Еўфрасінні Полацкай ў Івянцы, настаяцель якога – протаіерэй Віктар Перагудаў па благаславенні епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла з’яўляецца і духаўніком пленэру.
Куратар пленэру – Глеб Отчык, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў. Арганізатары праекта – Маладзечанская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, ГА “Беларускі саюз мастакоў”, Мінская абласная арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”, Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у горадзе Мінску, УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага, Дабрачынны фонд імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Плануецца, што ўдзел у праекце сёлета прымуць мастакі з чатырох краін. Акрамя беларускіх майстроў пэндзля ў пленэры будуць удзельнічаць прадстаўнікі з Расіі і Украіны.
Адметнасцю сёлетняга пленэру стане правядзенне творчага сумоўя ў фармаце круглага стала “Гісторыя народа, ўвасобленная ў духоўных вобліках”. У ім чакаецца ўдзел літаратараў, царкоўных гісторыкаў і мастакоў. У праграме пленэра запланаваны візіт мастакоў у Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця, падчас якога адбудзецца канцэрт, падрыхтаваны сіламі выхаванцаў установы.
3 кастрычніка ў 16:00 у выставачнай зале Палаца культуры г. Маладзечна адкрыецца вернісаж. Урачыстую частку ўзначаліць епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.Прэс-падыход – у15:40.Завершыцца творчы форум выставай твораў мастакоў, удзельнікаў папярэдніх міжнародных мастацкіх пленэраў “Святасць зямлі Беларускай”, якая пройдзе 3 кастрычніка ў выставачным фае Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага ў 17:30.Арганізатары прадугледзелі продаж работ мастакоў, сродкі ад якога пойдуць на рэалізацыю дабрачыннага праекта “Мастакі – дзецям Лета” (дзецям з асаблівасцямі развіцця).
Папярэднія пленэры “Святасць зямлі Беларускай” праводзіліся ў гонар 900-годдзя памяці Міны Полацкага, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і памяці святой Валянціны Мінскай. Удзел у іх прынялі творцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы і Чэхіі. Мастацкія плэнеры сталіся заўважнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі, займелі сваіх сталых прыхільнікаў у прафесійным мастацкім асяродку і ў колах аматараў жывапісу, паспрыялі дыялогу творчай інтэлігенцыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Лепшыя творы ўдзельнікаў плэнераў захоўваюцца ў карціннай галерэі пры Івянецкім храме ў гонар святой прападобнай Ефрасінні Полацкай у Івянцы. Інфармацыя аб ходзе пленэру будзе публікавацца на інтэрнэт-сайтах Маладзечанскай епархіі БПЦ і Беларускага саюза мастакоў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)