Урад Кітая абавязаў цэрквы выконваць камуністычныя песні на набажэнствах
Да святкавання 70-годдзя Кітая ўрад абавязаў усе зарэгістраваныя цэрквы пачынаць набажэнствы з камуністычнага гімна.
Па распараджэнні ўладаў хрысціянскія абшчыны павінны прыняць удзел у святкаванні, якое адбудзецца першага кастрычніка. Пачынаючы з канца жніўня ў шмат якіх цэрквах набажэнствы пачынаюцца з спеваў дзяржаўнага гімна і цырымоніі ўзняцця сцяга, паведамляе Хрысціянскі Мегапартал invictory.com са спасылкай на International Christian Concern.
Цэрквы таксама праводзяць канцэрты, харавыя і танцавальныя конкурсы ў гонар святкавання. На ўсіх мерапрыемствах звычайна прысутнічаюць члены Аб’яднанага фронту, які курыруе рэлігійную дзейнасць ад імя партыі.
Хрысціянін-католік з правінцыі Хэбэй заявіў, што прымус цэркваў да ўдзелу ў патрыятычных мерапрыемствах супярэчыць ягоным рэлігійным перакананням.
«У нашай царкве мы з канца жніўня і кожнае богаслужэнне спяваем песні, якія ўсхваляюць камуністычную партыю. Ўсе прыхаджане павінны ўдзельнічаць. Нам нельга было прапускаць служэння, таму што чыноўнікі сачылі за намі », – адзначыў ён.
Іншы хрысціянін з правінцыі Фуцзянь распавёў, што ў яго царкве таксама пачалі спяваць камуністычныя песні.
«Сёння нас прымушаюць быць патрыятычнымі. Усе афіцыйныя цэрквы абавязаны спяваць песні, якія праслаўляюць краіну “, – адзначыў вернік.
Кітай займае 27 месца ў спісе краін, якія пераследуюць хрысціян (World Watch List) дабрачыннай праваабарончай арганізацыі Open Doors USA.
У хрысціянскай кампаніі патлумачылі, што ўрад ўціскае хрысціян, паколькі яны з’яўляюцца найбуйнейшай сацыяльнай групай (100 мільёнаў чалавек), якая не кантралюецца дзяржавай.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)