Вяртанне Берасцейскай Бібліі ў грамадскую свядомасць
У верасні мінулага года на выставе «Беларусь і Біблія» ў Нацыянальнай бібліятэцы разгортваўся шэраг знамянальных падзей: праходзілі лекцыі вядомых навукоўцаў з ЗША, адбываліся круглыя сталы і дыскусіі пра ролю Бібліі ў грамадстве. Сёлета працягам выбітных падзей стала прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі і мерапрыемствы, звязаныя з ёй.
27 верасня з першай надзвычай цікавай лекцыяй «Берасцейская Біблія: адкрыты дотык», прысвечанай кніжнаму шэдэўру эпохі Адраджэння, выступіў знаны даследчык кніжнай спадчыны Беларусі, кандыдат культуралогіі Алесь Суша. У сваёй бліскучай прамове ён абгрунтаваў 30 падставаў для ўшанавання велічнага помніка паліграфічнага мастацтва ХVI стагоддзя і 30 прычын для гонару здабыткамі нацыянальнай культуры.
«Інфармацыю пра гэты кніжны помнік у савецкія часы не бачылі ні ў падручніках, ні ў навуковых манаграфіях, – распавёў Алесь Суша. – Але гэты помнік не сыходзіў з дыскурсу палякаў, расіян і літоўцаў. Сёння пачынаецца вяртанне гэтага помніка беларусамі. 15 гадоў таму ідэя факсімільнага перавыдання Берасцейскай Бібліі падавалася немагчымай з-за слабой матэрыяльнай і паліграфічнай базы. Цяпер гэта адбылося».
Берасцейская Біблія пачала выданне Старога і Новага Запавету ў поўным аб’ёме. Князь Мікалай Радзівіл камунікаваў з многімі кіраўнікамі дзяржаў свету і адчуваў сябе адным з актыўных удзельнікаў культурнага працэсу, ён быў нароўні з волатамі эпохі Адраджэння. Берасцейская Біблія стала помнікам эпохі абмеркавання ролі веры ў грамадстве, актыўнай рэлігійнай дыскусіі, – пацвердзіў даследчык.
Берасцейская Біблія выкарыстоўвалася не толькі кальвіністамі і антытрынітарыямі, але католікамі і праваслаўнымі. Яна з’яўляецца адным з прыкладаў верацярпімасці на беларускай зямлі. На Беларусі ў ХVI стагоддзі дзейнічала значная кольскасць друкарняў рознай прыналежнасці.
Найбольш пераканаўча ў лекцыі прагучаў адзін з тэзісаў: Мікалаю Радзівілу Чорнаму праз друкаванне Берасцейскай Бібліі ўдалося ўзняць прэстыж свайго роду, веры і краіны.
Цудоўны прыклад мецэнацкай ініцыятывы служыць нам і сёння. Навуковец абверг гіпотэзу аб паленні Берасцейскай Бібліі нашчадкамі Радзівілаў, спасылаючыся на вялікую колькасць асобнікаў, якія захаваліся ў свеце – 130.
У свята Ўздзвіжання Жыватворчага Крыжа Гасподняга лекцыю вядомага знаўцы хрысціянскай культуры Беларусі з цікавасцю выслухалі пісьменнікі, мастакі, прадстаўнікі канфесійнага друку, студэнты. Прысутныя выказалі шчырую падзяку даследчыку за нястомную руплівасць па вывучэнні і захаванні скарбаў нацыянальный кніжнай культуры.
«Берасцейская Біблія з’яўляецца сімвалам гораду Брэста і нашай краіны. Для мяне асабіста і для нашай гісторыі і культуры гэта тэма вельмі важная. Я рады, што з’явілася факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі, і што будзе шэраг падзей, звязаных з ушанаваннем гэтага помніка Рэфармацыі», – адзначыў супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН, кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак.
Вяртанне ў грамадскую свядомасць кніжнага помніка будзе працягвацца.
Наведвальнікаў бібліятэкі чакаюць у кастрычніку лекцыі экспертаў і навуковы круглы стол, выстава ў музеі кнігі і майстар-класы па пераплёце, музейныя заняткі для дзяцей і тэатралізаваная пастаноўка.
Э.Дзвінская, фота аўтара
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)