У Менску пройдзе квэст па беларускіх святых

белорусские новомученики фото

6 кастрычніка 2019 года
Збор: 13.00, помнік Максіму Багдановічу

Квэст “Нашы святыя” (пры падтрымцы Сінадальнага адзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў межах святкавання 30-годдзя Беларускага Экзархата) – цудоўны шанец прабавіць час актыўна, пазнавальна і незабыўна! Праверыць свае веды па арыентаванні ў горадзе і ў галіне царкоўнай гісторыі! Знайсці новых сяброў і нестандартна правесці сустрэчу з даўнімі знаёмымі.

Удзельнікі квэста падзеляцца на каманды і на працягу прыкладна 2 гадзін будуць выконваць заданні, загадзя падрыхтаваныя для іх куратарам. Галоўная мэта нашага квэста – пабываць ў тых месцах, у цэнтры нашага горада, дзе шануюцца беларускія святыя і дзе некаторыя з іх асабіста бывалі. У кожным пункце трэба будзе выканаць 1-3 нескладаныя заданні. Выйграе тая каманда, якая не толькі хутчэй за ўсіх выканае заданні, але і зробіць гэта правільна.

Пераможцы будуць узнагароджаныя сімвалічнымі падарункамі, усе ўдзельнікі – карыснымі ведамі і досведам падрыхтоўкі квэстаў.

Прыхапіце з сабой: асадкі, натанікі, тэрмас з гарбатай і цудоўны настрой!

Рэгістрацыя па тэлефоне:
+375298311660 (тэлефанаваць)
+375292472233 (пісаць у вайбер)
Пры рэгістрацыі укажыце Ваша імя, прозвішча і тэлефон.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі