Італьянскія біскупы абяцаюць захаваць распяцці ў школах

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Італіі змагаецца за захаванне распяцця ў школах супраць міністэрства адукацыі, які прапануе ачысціць школьныя класы ад любой рэлігійнай сімволікі, піша catholicnews.by.

Канферэнцыя настойліва асудзіла прапанову італьянскага міністра адукацыі аб выдаленні рапяццяў з дзяржаўных школьных класаў. «Я мяркую, што нашы школы павінны быць свецкімі і забяспечваць прастору для выражэння кожнай з культур у грамадстве», — сказаў міністр адукацыі Ларэнца Фіёрамонці. «Мы не павінны аддаваць перавагу нейкім канкрэтным сімвалам веры ў школах». Па словах атэістаў і рэфарматараў, выдаленне традыцыйных распяццяў зробіць аўдыторыі больш «інклюзіўнымі» і зручнымі для нехрысціян італьянскага грамадства, дзе сёння каля 80% грамадзян лічаць сябе каталікамі. Міністр Фіёрамонці таксама адзначыў, што геаграфічныя і палітычныя карты свету і артыкулы італьянскай канстытуцыі больш актуальныя ў аўдыторыях італьянскіх дзяржаўных школ, чым партрэты цяперашняга прэзідэнта краіны Серхіа Матарэла.

Канферэнцыя біскупаў краіны адразу асудзіла ідэю выдалення ўкрыжаванняў з вучэбных пакояў, і любыя спрэчкі на гэтую тэму былі прызнаныя «бескарыснымі» ў рэдакцыйным матэрыяле, апублікаваным у матэрыяле канферэнцыі. У артыкуле таксама падкрэсліваецца, што распяцце не для мэтаў раздзялення школьнікаў, а з’яўляецца «сімвалам усеагульнага братэрства» і «адным з культурных каранёў нашай цывілізацыі».

catholicnews.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
09.10.2019 У свеце|




Блогі