Кніга вершаў на Раство для дзяцей – унікальная кніга выйдзе ў Менску
На краўдфандынгавай платформе MolaMola ідзе збор сродкаў на ўнікальнае выданне – Кнігу з каляднымі вершамі для дзетак па-беларуску.
Гэтая кніга дапаможа беларускім дзеткам занурыцца ў чароўную атмасферу Калядных святаў. Праз вершы, змешчаныя ў кнізе, можна зазірнуць у яслі, дзе ляжыць Нованароджаны Езус, даведацца, што ляжыць у мяху святога Мікалая і пакатацца з ім у санях, паскакаць каля ялінкі-красуні. Кожны верш суправаджаюць каляровыя ілюсрацыі.
Вершы, прызначаныя ў першую чаргу, для чытання падчас ранішнікаў у садках, школках, касцёле, царкве. У кнізе можна будзе знайсці творы як з рэлігійнай тэматыкай, так і нейтральныя. Галоўная мэта выдання – пашырэнне выкарыстання беларускай мовы пры выхаванні нашых дзетак.
Аўтары праекту звяртаюцца за дапамогай у зборы сродкаў і абяццаюць выдаць кніжачку ўжо гэтай зімой. Сабраныя сродкі будуць выкарыстаныя на выданне 1000 асобнікаў кніжкі.
Падтрымаць праект можна па спасылцы. Кожны ахвярадаўца атрымае калядны сюрпрыз ад аўтараў праекта.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)