10 цытатаў з Бібліі аб мацярынстве

  1. «Моц і прыгажосьць яе — вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню. Вусны свае растуляе з мудрасьцю, і добрая парада на языку ў яе. Яна сочыць за гаспадаркай у доме сваім і ня есьць хлеба гультайскага. Устаюць дзеці — і дагаджаюць ёй, — муж, і хваліць яе: «шмат было жонак дабрадзейных; але ты пераўзышла іх усіх» (Выслоўі 31:25–28).
  2. «І сказала Марыя: праслаўляе душа Мая Госпада, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім, што дагледзеў Ён пакорлівасьць рабы Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды» (Лукі 1:46–48).
  3. «Жанчына з добрым норавам здабывае гонар…» (Выслоўі 11:16)
  4. «Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй: бо гэта — прыгожы вянок на галаву тваю і акраса на шыю тваю» (Выслоўі 1:8-9)
  5. «Толькі сьцеражыся і старанна хавай душу тваю, каб табе не забыць тых дзеяў, якія бачылі вочы твае, і каб яны ня выходзілі з сэрца твайго праз усе дні жыцьця твайго; і распавядзі пра іх сынам тваім і сынам сыноў тваіх» (Другазаконне 4:9)
  6. «Ісус, убачыўшы Маці і вучня, які тут стаяў, якога любіў, кажа Маці Сваёй: Жанчына! вось, сын Твой. Потым кажа вучню: вось, Маці твая! І з гэтага часу вучань гэты ўзяў Яе да сябе» (Яна 19:26–27)
  7. «Як суцяшае каго-небудзь маці яго, так суцешу вас Я, і вы будзеце суцешаныя ў Ерусаліме» (Ісая 66:13)
  8.  «І Маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім» (Лукі 2:51)
  9. «Няма мне большае радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у ісьціне» (3 Яна 1:4)
  10. «А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая» (1 Карынцянам 13:13)
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі