Даследчыкі камуністычнага тэрору аб’ядналіся

Каля дваццаці даследчыкаў і актывістаў, якія займаюцца ушанаваннем памяці ахвяраў бальшавіцкага тэрору з розных гарадоў Беларусі (Менск, Віцебск, Магілёў, Ворша, Барысаў, Баранавічы, Лагойск) офісе Незалежнага прафсаюза РЭП падзяліліся досведам, распавялі пра крыжы і помнікі, усталяваныя на месцах расстрэлаў па ўсёй Беларусі — і дамовіліся праводзіць сталыя сустрэчы дзеля каардынацыі працы і стварэння агульнай базы звестак ахвяраў чырвонага тэрору.

Дамовіліся аб’яднаць высілкі, распрацаваць агульную метадычку для збору і захавання звестак пра ахвяраў камунізму, стварыць агульную электронную базу рэпрэсаваных, скаардынаваць працу па архівах, распрацаваць агульнабеларускія маршруты экскурсіяў, выставы, каляндар падзеяў.
— Вялікая праца на гады і дзесяцігоддзі атрымала новы штуршок, — сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД ініцыятар сустрэчы Павел Севярынец. — Упэўнены, што супольная дзейнасць урэшце прывядзе да стварэння Беларускага інстытута нацыянальнай памяці з філіямі і музеямі па гарадах і мястэчках, да сістэмы пошуку сваіх рэпрэсаваных сваякоў, да яснай свядомасці народа. Бо пакуль ахвяры тэрору ляжаць у зямлі забытыя, пакуль кроў нявінна забітых нема крычыць да Госпада — гэтая краіна і гэты народ асуджаны вяртацца да пачвараў камунізму.
Наступная нарада запланаваная на студзень 2020 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі