Большасць нобелеўскіх лаўрэатаў – хрысціяне

Сучасныя левыя і ліберальныя медыя ды актывісты часта супрацьпастаўляюць веру і навуку: маўляў, большасць навукоўцаў ня вераць у Бога і, следна, хрысціянства з’яўляецца светапоглядам адсталых цемрашалаў.

Звесткі, прыведзеныя ў даследванні рэлігійнай прыналежнасці набеліянтаў ХХ стагоддзя, яскрава сведчаць:  амаль дзве траціны (больш як 65%) нобелеўскіх лаўрэатаў за 1901-2000 гады – гэта хрысціяне, 21% — юдэі, і толькі 10,5% — атэісты ды агностыкі. Будыстаў 1%, мусульманаў 0,8%, індуістаў 0,7%, астатніх 0,6%.

Такім чынам, хрысціянства – гэта светапогляд найбольш адукаванай, творчай і здольнай часткі свету. Хрысціянства – ядро Заходняй цывілізацыі.

Нападкі на хрысціянства – гэта спроба разбурыць падмуркі Захаду.

Нагадаем, родам з Беларусі – 18 нобелеўскіх лаўрэатаў, прычым значная частка з іх – нашчадкі беларускіх габрэяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі