Амерыканскі навуковец працягвае знаёміць з біблейскімі манускрыптамі
У Беларусі быў з візітам вядомы даследчык з ЗША, гісторык і археолаг, доктар філасофіі, кіраўнік «Групы даследавання рукапісаў» доктар Скот Кэрал, заснавальнік музею Бібліі ў Вашынгтоне. Ён удзельнічаў у шэрагу навуковых мерапрыемстваў і выступаў з лекцыямі ва ўніверсітэтах краіны. У мінулым годзе дзякуючы яго дзейнасці была паспяхова праведзена сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі найбуйнейшая ў гісторыі краіны выстава «Беларусь і Біблія».
У мінулым спартовец, чалавек моцнай волі і характару, чэмпіён ЗША, які рыхтаваўся да ўдзелу ў Алімпіядзе-80, быў пакліканы на служэнне, каб сведчыць па ўсім свеце пра праўдзівасць і важнасць Бібліі. Ён вывучыў 13 моваў (у тым ліку, старажытных), праводзіў раскопкі ў Егіпце і Ізраілі, абараніў доктарскую дысертацыю.
Доктар Скот Кэрал выступае ў розных краінах свету, арганізуе выставы біблейскіх дакументаў у рамках праекту «Inspired Eхhibited». Выставы на працягу апошніх гадоў былі арганізаваны ў Ганконгу, Беларусі, Расіі, Папуа-Новай Гвінеі.
15 кастрычніка доктар Кэрал выступіў у Нацыянальнай Бібліятэцы з лекцыяй «Кнігі да вынаходніцтва друку: нястомная праца перапісчыка». Лекцыю з цікавасцю наведалі беларускія даследчыкі Бібліі, студэнты Інстытуту тэалогіі БДУ, прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.
Падчас даследаванняў Скоту Кэралу давялося вывучаць і ідэнтыфікаваць больш за 20.000 манускрыптаў, сярод якіх былі старажытныя Торы, кумранскія рукапісы, раннія хрысціянскія тэксты.
Вядомы амерыканскі навуковец распавёў пра працу перапісчыкаў Святога Пісьма на працягу тысяч гадоў. Доктар Скот звярнуў увагу на ідэнтычнасць па змесце тэкстаў, якія перапісваліся ў розныя часы.
Многія гадзіны праводзіць прафесар над рукапісамі, яны з’яўляюцца для яго акном у старажытны свет, праліваюць святло на аўтараў і перапісчыкаў тэкстаў. Навуковец заахвочвае студэнтаў да капіявання манускрыптаў. Удзельнікі лекцыі змаглі разгарнуць і патрымаць у руках старажытны скрутак Торы.
«Я віншую беларускіх даследчыкаў, якім удалося ажыццявіць факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі!» – павіншаваў доктар Скот Кэрал.
Эла Дзвінская, фота аўтара
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)