“Калі мы маем такую сілу, нам няма чаго баяцца”. У Мінску савецкі эмігрант прэзентаваў нон-фікшн кнігу
У “Акадэмкнізе” 29 кастрычніка прайшла прэзентацыі кнігі “Кучарабенькая” пісьменніка-эмігранта з ЗША Ўладзіміра Мысіна. Аўтар прыехаў з-за акіяну, каб распавесці пра герояў кнігі, эмігрантаў і рэлігійных дысідэнтаў, якіх звязвае адно – звышнатуральнае дзеянне Бога ў іх жыццях.
З чаго ўсё пачалося?
“Я не прафесійны пісьменнік”, – адразу ж стаў казаць Уладзмір Мысін. Гісторыі, у якіх цудоўным чынам раскрываецца Госпад, ён збіраў на працягу ўсяго жыцця. Некаторыя аповеды нават друкаваў у мясцовай рускамоўнай прэсе ў Амерыцы. Аднак некалькі гадоў таму абставіны ў жыцці сталі складацца так, што ўсё нібыта крычала яму: трэба сядаць і пераводзіць з думак на паперу гісторыі і ўласны досвед перажывання Бога.
Не так даўно Ўладзімір дапамог выдаць кнігу Барысу Пярчаткіну, вядомаму савецкаму рэлігійнаму дысідэнту. Гэтая падзея таксама падштурхнула Ўладзіміра да напісання кнігі. Да таго ж, атрымалася так, што ён трапіў на дыстанцыйнае навучанне ў “Кніжную майстэрню” Аляксея Шэіна. Кроку назад ужо не было.
У кнізе сабраны і аповесці, і апавяданні, і біблійныя пераказы. “Усё гэта – рэальныя выпадкі з жыцця людзей. У многіх з іх я ўдзельнічаў асабіста”, – кажа Уладзімір. Уладзіміру пашанцавала – яго сям’я была веруючай. Хрысціянскія каштоўнасці ён носіць у сабе з дзяцінства.
Жыццёвы шлях эмігранта
Уладзімір нарадзіўся ў Якуціі. Тата яго – рускі, мама – украінка. Праўда, праз тое, што бацька быў хімікам, ездзілі яны па розных месцах былога СССР.
Уладзімір скончыў музычнае вучылішча па вакалу і дырыжорству ў Ташкенце, пасля – Маскоўскі Інстытут духоўнай музыкі, атрымаў ступень бакалаўра царкоўнай музыкі.
У 1989 годзе, па словах Уладзіміра, ва Узбекістане пачаліся канфлікты на этнічнай глебе: адтуль трэба было з’язджаць. Калі з’явілася магчымасць з’ехаць з СССР па ізраільскай візе, то было прынята рашэнне з’язджаць. З Ташкента яны паляцелі самалётам на Адэсу. З Адэсы да Браціславы. З Браціславы да Вены. З Вены – у Рым. І там жылі некалькі месяцаў перад тым, як нарэшце змаглі патрапіць у ЗША.
Уладзімір кажа, што па менталітэце яго дзеці – амерыканцы, бо былі зусім маленькія, калі сям’я эмігравала. “Старыя эмігранты параілі: каб дзеці захавалі родную мову, трэба на ёй у сям’і з імі размаўляць. Вядома, было б больш карысна, каб мы дома трэніравалася размаўляць па-англійску. Але дзеля дзяцей мы размаўлялі па-руску”.
У Каліфорніі Ўладзімір скончыў біблейскім інстытут “Логас”, напісаў каля дзвюх сотняў песень. “Я музыку не пішу, а прыдумляю, – удакладняе Ўладзімір. – Музыку пісалі такія, як Бах і Бетховен. А такія, як мы, яе толькі прыдумляем”.
Зараз Ўладзімір жыве ў Сакрамэнта, сталіцы трэцяй хвалі эміграцыі. “Многія сёння з’язджаюць са Штатаў. Бацькі ў паніцы, бо ў школе дзецям з шасці гадоў пачынаюць выкладаць гендарную ідэалогію”, – дзеліцца Ўладзімір.
Божы провід
“Кучарабенькая” – назва кнігі і ў той жа час назва і аднаго з апавяданняў. У ім расказваецца пра старую традыцыю – “захапіць” тую нявесту, якая першая патрапілася ў рукі, і ўзяць яе за жонку. У літаральным сэнсе гэтага слова. Але, негледзячы, на гэта, можна ўсё жыццё пражыць разам душа ў душу. Бо ёсць нешта большае за нас усіх, нават за нашы ўласныя пачуцці.
Апісвае аўтар і рэальную гісторыю пад назвай “Рамэа і Джульета”. Гаворка ідзе пра пяцігадовых хлопчыка і дзяўчынку. Калі дзяўчынка памерла ад хваробы, хлопчык, як мінула не шмат часу памёр ад жалю па ёй… Але галоўнае – гэта тое, што адны бацькі былі казакамі, а другія –баптыстамі. І ўсё гэта стала раптам няважна, калі з жыцця пайшлі іх самыя дарагія і блізкія.
Кнігу варта пачытаць таму, што яна распавядае пра тыя часы, калі Бог быў забаронены, але не ў жыцці гэтых людзей і не ў жыцці Ўладзіміра. Кнігу варта пачытаць яшчэ і таму, што тут апісваюцца рэальныя выйсці і перамогі людзей на ложы хваробы, адчаю і смерці. Бо гэтая кніга пра тую любоў, якая вышэй за ўсё пералічанае.
Кнігу “Кучарабенькая” можна набыць у кнігарні “Акадэмкніга” ў Мінску.
Вікторыя Чаплева
фота аўтара
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)