Чаму ніхто не спыняе хрысціянафобію?

«Бурапенныя падзеі» вакол ПЭН-цэнтру ў чарговы раз выкінулі на паверхню распаўсюджаны сярод здавалася б адукаваных людзей страх перад хрысьціянамі, і нават больш за тое, страх, каб нехта не падумаў, што ты падзяляеш хрысьціянскія погляды. Нямала паважаных людзей, выказваючы сваю заклапочанасьць сітуацыяй у ПЭН-цэнтры, дадавалі словы: «Калі што, я Севярынца не падтрымліваю». У гэты самы час абвінавачваньняў у цемрашальстве, хрысьціянутасьці і г.д. лілося нямала, і гэта нібыта нічога, нікога пасьля гэтага не назавуць хрысьціянафобам. Чаму?

Адзін адказ дае «Ноч растраляных паэтаў»: будзеш заўважаны ў рэлігійнасьці, патрапіш у Курапаты, у Сібір, ці яшчэ куды.

Але ёсьць і другі адказ — гэта ў трэндзе, бо чым чалавек маладзейшы, тым агрэсіўнейшы. І гэта паходзіць з канцэпцыі аднаго з пачынальнікаў «культурнага марксізму», або, калі некаму не падабаецца гэты тэрмін, «новых левых», Гербэрту Маркузэ, які прапагандаваў “рэпрэсіўную талерантнасьць”, якая талерантная толькі да левых, і неталерантная да правых, прычым ня толькі да іх дзеяньняў, але нават да думак і словаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі