Чаму дэманізуюць мацярынства?

Днямі трапілася мне фотка, якая злева. Гэта «касцюм маці» на Хэлоуін. Раней свет жыў уяўленнем, што мацярынства і дзеці — гэта адно суцэльнае шчасце, як на фота справа, і як можнанехацецьдзяцей, ненойдзецігэтарадасцьісэнсжыцця і гд. Цяпер жа сталі папулярна адкрываць рэальную страшную ПРАЎДУ пра мацярынства, роды, дзяцей і сям’ю. Пра акушэрскую агрэсію, радавыя траўмы, паслярадавую дыпрэсію, неўключаных айцоў, разбурэнне здароўя жанчыны і гд. Увесь час бачу загалоўкі кшталту «… расказала праўду пра мацярынства», «да чаго на самой справе прыводзяць роды», «дзеці забралі маё жыццё», «цяжарнасць разбурыла маё цела», «не думала, што будзе так складана».

Так, складанасці ёсць і пра іх трэба размаўляць. Штука вось у чым: тое, што нам цяпер з такой ахвотай адкрываюць СМІ, гэта НЕ праўда, а ЧАСТКА праўды. Бываюць моманты і як на фота злева, і як на фота справа. Але паміж імі тысячы варыяцый. І праўда ў тым, што яно па-рознаму.

Тым не менш, мацярынства дэманізуецца. І выйсце прапануецца ў працы. Любая, нават найлюбімейшая праца можа прывесці да такіх жа наступстваў. Няўжо людзі, якія выпаўзаюць па вечарах з прац, выглядаюць лепш? Камусці заўсёды лёгка і радасна працаваць?

 Нават на любімай працы псуецца спіна, вочы, агульнае здароўе, яна займае ваш час, а некаторыя не спыняюцца 24/7, трапляюцца непрыемныя сітуацыі і людзі, на яе бывае не хочацца ісці, але ідзеш нават хворы. Нехта перастаў ад гэтага працаваць? Дзе артыкулы, якія аблічаюць зло і разбурэнне, якое прыносіць нам праца? Дзе тэрмін work-free? Бясконца абмяркоўваць працу лічыцца нармальным, але бясконца абмяркоўваць развіццё новага чалавека, абсалютна ўнікальнага, гэта ганебна і на такіх жанчын глядзяць, як на абмежаваных.

Мая мама казала, што дзеці — рухавік прагрэсу. І гэта сапраўды так. Прагрэс ніколі не даецца лёгка, але яно таго вартае. Пытанне ў тым, што ўзрошчаныя на слогане «бяры цяпер — плаці потым» і «вы этого достойны», мы не хочам дыскамфорту і бяжым ад натуральных складанасцяў.

76963342_2811848305547701_7014331092207403008_n74632398_2811848735547658_4763008234640375808_n

Надзея Кім

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі