У Кіеве прайшоў Усходнееўрапейскі лідэрскі форум, арганізаваны хрысціянамі

 

У Кіеве завершыўся штогадовы, ужо дзявяты Усходнееўрапейскі лідэрскі форум, арганізаваны евангельскімі хрысціянамі. Удзел у форуме ўзялі прадстаўнікі Украіны, Беларусі, Польшчы, Нідэрландаў ды іншых краінаў – агулам больш 300 хрысціянаў-лідэраў найперш з нашай часткі свету.

У дванаццаці секцыях Форума удзельнікі некалькі дзён абмяркоўвалі найбольш вострыя пытанні, якія ставіць перад хрысціянамі свет – ад евангельскай апалагетыкі да сацыяльнай працы і палітыкі.

Дырэктар Усходнееўрапейскага лідэрскага форума Яраслаў Лукасік у сваім заключным слове  асабліва падзякаваў беларускай дэлегацыі, якая штогод бярэ чынны ўдзел у Форуме, і завершыў свой выступ словамі з Другога паслання апостала Паўла да Цімафея:

“І што чуў ад мяне пры многіх сьведках, тое накажы верным людзям, якія былі б здольныя іншых вучыць”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі