Канье Уэст і Кім Кардаш’ян: зорная пара сведчыць пра Хрыста

У таблоідаў і хрысціянскіх СМІ мала агульнага, але гэтай восенню топ-тэмай і для адных, і для іншых стала навяртанне да Бога музыкі Канье Уэста.

“Зараз я ў служэнні Ісуса Хрыста, і мая праца – дабравесціць Евангелле, каб людзі даведаліся, што Ісус зрабіў для мяне” – заявіў Уэст.

Сусветна вядомы рэпер запісаў альбом “Ісус — Кароль” і рыхтуецца выпусьціць яшчэ адзін — “Ісус нарадзіўся!”

Журналісты і прыхільнікі зацята спрачаюцца, ці праўдзівае пакаянне Канье, і ці ня ёсць яно рэкламным ходам. Тым часам, паступаюць паведамленні пра навяртанні ўжо на канцэртах Канье-хрысціяніна, дзе удзельнікам раздаюць Бібліі.

Жонка Канье Уэста, Кім Кардаш’ян, прыняла хрост у армянскай царкве.

Канье Уэст вядомы сваімі гучнымі заявамі, публічнай падтрымкай Дональда Трампа і абяцаннем вылучыцца на пасаду прэзідэнта ЗША ў 2024 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі