Міліцыя шукае аўтара надпісу з малітвы “Ойча наш”

Міліцыя Цэнтральнага раёна Менску вышуквае чалавека, які напісаў на прыпынку грамадскага транспарту “Гвардзейская” частку малітвы “Ойча наш” – “ЗБАЎ НАС АД ЛУКАВАГА”.

У распараджэнні Сцяпана Святлова (блогер Nexta) аказалася фота распараджэння кіраўніка РУУС Цэнтральнага раёна Менску Артура Шахлая, накіраванага да раённага  унітарнага прадпрыемства “Рэмаўтадар”, дзе міліцэйскі начальнік патрабуе ацаніць “урон” ад надпісу і накіраваць адпаведную заяву ў міліцыю.

Жыхары і госці сталіцы ведаюць, што прыпынкі грамадскага транспарту і сцены дамоў у Менску спярэшчаныя разнастайнымі надпісамі – найперш малазразумелымі графіці, часам мацернымі словамі ці сатанісцкімі сімваламі. Такога ажыятажу сярод ахоўнікаў парадку яны не выклікаюць. Але па зразумелай прычыне пільную ўвагу кіраўніцтва міліцыі Цэнтральнага раёна Менску прыцягнуў менавіта надпіс з хрысціянскай малітвы. У гэтым раёне найчасцей бачаць картэж Аляксандра Лукашэнкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі