Міжнародны форум Caritas па абароне дзяцей прайшоў у Мінску
19–20 лістапада ў Мінску адбыўся Міжнародны форум Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas па абароне дзяцей, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы, Польшчы, Аўстрыі, Грузіі і Беларусі.
У апошнія гады Caritas надае асаблівую ўвагу стварэнню бяспечнага і абароненага асяроддзя для дзяцей. Міжнародны форум меў на мэце аб’яднаць намаганні дабрачыннага каталіцкага таварыства і ключавых партнёрскіх арганізацый у галіне абароны дзяцей.
Форум у Мінску быў арганізаваны Caritas Беларусь пры падтрымцы Caritas Лінц (Аўстрыя).
20 лістапада — дзень прыняцця асноватворных міжнародных дакументаў у галіне абароны правоў дзіцяці. Прынятая ў 1989 годзе Канвенцыя па правах дзіцяці — першы і асноўны міжнародна-прававы дакумент, дзе правы дзіцяці сталі разглядацца на ўзроўні міжнароднага права. Артыкулы Канвенцыі дэталізуюць індывідуальныя правы дзяцей на поўнае развіццё сваіх магчымасцяў ва ўмовах, вольных ад голаду і нястачы, жорсткасці, эксплуатацыі і іншых формаў злоўжыванняў.
«Калі мы проста пройдзем міма праблемы, яна не будзе вырашана. Але мы не зможам сказаць, што мы яе не бачылі або пра яе не ведалі, — такімі словамі адкрыў форум Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — Сёння дастаткова сродкаў масавай інфармацыі, дастаткова штодзённай практыкі, якая кажа, што мы не можам быць глухімі да праблемы абароны дзяцей. Мы сутыкаемся з ёю паўсюль — у школе, універсітэце, арміі, Касцёле і сям’і.
Сям’я — гэта базіс, фундамент кожнага грамадства, але яна таксама схільная да гэтых праблемаў, і статыстыка гаворыць, што больш за ўсё насілля над малалетнімі здзяйсняецца ў сям’і. Гэта праўда, якой трэба глядзець у вочы. Другі аспект гэтай праблемы — юрыдычны. Мы, як людзі Касцёла, людзі маралі, павінны памятаць, што ў такой сітуацыі павінны супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі».
Іерарх падзякаваў арганізатарам форуму, спікерам і ўдзельнікам і пажадаў Божага благаслаўлення, каб дзеці ва ўсіх краінах жылі ў бяспецы і любові, не галадалі, каб супраць іх не здзяйсняліся супрацьпраўныя дзеянні ні ў сям’і, ні ў грамадстве.
Паводле catholic.by
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)