Папа: моладзь – глеба для хрысціянскіх супольнасцей

Моладзь – гэта ўрадлівая і новая глеба, якую Пан дае хрысціянскім супольнасцям, — падкрэсліў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў ХХ Лацінаамерыканскай сустрэчы нацыянальных душпастыраў моладзі.

Форум праходзіць з 19 па 23 лістапада 2019 г. у Ліме, сталіцы Перу. У ім бяруць удзел каля 150 душпастырскіх работнікаў з краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейну.

Святы Айцец заклікаў душпастыраў з “павагай і добразычлівасцю суправаджаць” юнакоў і дзяўчат “на шляху іх асабістага сталення, каб умацоўваліся ў веры і, дзякуючы Божай ласцы, прыносілі плён любові і надзеі”.

“Заклікаю вас усё больш і больш паглыбляць асабістае знаёмства з Езусам, каб, жывучы ў Яго сэрцы, вы маглі стаць місійнымі вучнямі і сведкамі Яго ласкавасці, і каб іншыя маладыя людзі маглі наблізіцца да Яго, вечна маладога, адчуць радасць сяброўства з Ім і весці жыццё, заснаванае на братэрстве і хрысціянскай салідарнасці”, — звярнуўся Папа да моладзі.

Vaticannews

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі