Сярод праваслаўных таксама збіраюць подпісы супраць прапаганды гомасэксуалізма

78434632_2586762751419400_3978588103622262784_n

У прыходах Беларускай праваслаўнай царквы пачаўся збор подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва Беларусі просьбай прыняць закон аб супрацьдзеянні прапаганды гомасэксуалізму сярод непаўнагадовых.

У прэс-службе БПЦ гэты збор назвалі прыватнай ініцыятывай мінскага Свята-Елізавецінскага манастыра, а не афіцыйнай пазіцыяй Царквы.

Разам з тым, некалькі месяцаў таму з адпаведным зваротам выступілі іерархі беларускіх пратэстанцкіх цэркваў, а крыху пазьней, улетку, маштабовы збор подпісаў распачалі і сярод каталіцкіх вернікаў.

Трывогу хрысціянаў выклікаюць як дэманстрацыя гомасэксуальных практыкаў у культуры, рэкламе, так і распаўсюд гендарнай тэорыі, агрэсіўнага фемінізму, нецярпімасці да хрысціянскага погляду на грэх.

Звяртае ўвагу: шэраг міністэрстваў і ведамстваў Беларусі (міністэрства аховы здароўя, міністэрства працы, міністэрства адукацыі ды шэраг іншых) рэалізоўваюць праграмы, распрацаваныя на глебе гендарнай тэорыі – а яе большасць цэркваў адвяргае як супярэчную хрысціянству і антынавуковую.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі