Пратэсты ў Мінску: хрысціяне і незалежнасць
7 і 8 снежня ў Мінску прайшлі масавыя пратэсты за незалежнасць Беларусі – на фоне перамоваў пра “паглыбленую інтэграцыю”, якія вядуць Лукашэнка і Пуцін.
Найважнейшыя міждзяржаўныя пагадненні вось ужо некалькі месяцаў рыхтаваліся таемна ад грамадства. Напружанне нарастала. У пятніцу 29 лістапада пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў, што прэзідэнты дамовіліся пра супольны урад і парламент. 8 снежня планавалася падпісанне “дарожных картаў” паглыбленай інтэграцыі.
Гэта стала іскрай. Лідар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец абвясціў акцыю пратэсту 7 снежня на плошчы Кастрычніцкай у Мінску.
У суботу на несанкцыянаваную акцыю выйшла каля 1000 чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Пасля жывога ланцуга ў падтрымку незалежнасці і мітынгу яны пайшлі па вуліцах сталіцы, скандуючы “Незалежнасць” і “Жыве Беларусь!” Міліцыя нікога не затрымлівала.
Тым часам перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы скончыліся нічым.
Але назаўтра, 8 снежня, на пратэсты зноў выйшла каля 1-1.5 тысячы пратэстоўцаў. Яны прынялі рэзалюцыю ў абарону незалежнасці і прайшлі маршам да пасольства Расійскай Федэрацыі, каб уручыць яе.
Сярод выступоўцаў і актыўных удзельнікаў, акрамя Севярынца, былі заўважаныя пісьменнік, грэка-каталік Уладзімір Арлоў, паэт, праваслаўны вернік Уладзімір Някляеў, палітык, грэка-каталік Вячаслаў Сіўчык, заснавальнік парталу “Крыніца.інфо” каталік Максім Гацак, грамадскі дзеяч, евангеліст Аляксей Шэін, кіраўнік Мінскай БХД евангельскі хрысціянін Дзяніс Садоўскі, баптыст, спявак Зміцер Марчук, кіраўнік Маладога Фронту, каталік Дзяніс Урбановіч, святар БАПЦ Леанід Акаловіч ды іншыя. Пратэстоўцы некалькі разоў спыняліся для малітвы да Бога за Беларусь і напрыканцы выканалі гімн “Магутны Божа”.
У цэлым, можна казаць пра вызначальны ўплыў беларускіх хрысціянаў на пратэсты 7-8 снежня.
Паводле ацэнкі “Крыніцы.інфо”, пераважная большасць беларускіх хрысціянаў выступае за незалежнасць Беларусі. Сярод каталікоў і пратэстантаў гэта агульны настрой, падтрыманы святарамі і ерархамі (многія з іх адкрыта аформілі свае акаўнты ў сацыяльных сетках заклікамі “За незалежнасць”). Але нават сярод вернікаў Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату прыхільнікі аб’яднання Беларусі і Расіі ў адну дзяржаву, паводле нашых дадзеных, знаходзяцца ў меншасці.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)