Калядны праект «Дарога ў Віфлеем»

Запрашаем вас на Калядны праект «Дарога ў Віфлеем«! Праект створаны хрысціянамі-валанцёрамі з розных цэркваў Беларусі. Мы верым, што, прайшоўшы дзіўным шляхам, якім ішлі Марыя і Іосіф, вы адчуеце атмасферу свята і вечнай надзеі, якую нясе Каляды.

Вас чакае:
– канцэртная праграма
– імерсіўны спектакль (вы непасрэдны ўдзельнік)
– калядны кірмаш
– вогнішча і прыемныя зносіны
– дзіцячы куток
– фотазона
– гарачая ежа

У гэтым годзе праект адбудзецца на тэрыторыі царквы «Новае Жыццё», па адрасе: Кавалёва, 72.

Спектаклі пройдуць 20, 21 і 22 снежня. А таксама 4, 5, 6, 7, 11 і 12 студзеня.

Дзейнічае папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы. Звярніце ўвагу, што адзін чалавек можа зарэгістраваць любую колькасць удзельнікаў (напрыклад, усю сваю сям’ю). Уваход на «Дарогу ў Віфлеем» бясплатны, аднак колькасць удзельнікаў абмежаваная. Сачыце за абнаўленнямі на сайце.

З Калядамі Хрыстовымі і дабром запрашаем на «Дарогу ў Віфлеем»!

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
16.12.2019 Беларусь|




Блогі