У Мінску праходзіць фотавыстава «Рараты»

З 12 па 25 снежня у Мінску праходзіць выстава фотамастака Віктара Ведзеня «Рараты».

Рараты — адмысловыя святыя Імшы ў каталіцкім Касцёле ў перыяд Адвэнту. Традыцыйна рараты адбываюцца яшчэ перад усходам сонца.

У экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, зробленыя падчас ранішніх раратніх Імшаў. Асноўную частку выставы складаюць здымкі з касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы і касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

79770907_436132067266455_8231062264505958400_n 80080119_542301779658942_6283399874008317952_n

Крыніца.інфо пацікавілася ў аўтара, які яго любімы здымак з выставы і чым асабіста для яго блізкая тэма раратаў.

«Цяжка вылучыць нейкі адзін любімы здымак з усёй экспазіцыі, бо калі заўважаеш той ці іншы вобраз, то ты яго ўжо палюбіў ў гэтым моманце, прапусціў праз сябе. Бяз гэтага будзе проста ілюстрацыя. У тэме духоўнага перажывання асабліва важна перадаць унутраны свет чалавека. Люблю гэтыя здымкі, праўда, ёсць адзін, які для мяне праявіўся нечакана — гэта выява Маці Божай. Раратнія Імшы нагадваюць нам пра Марыю, як пра Маці Касцёла і першую, хто чакаў нараджэння Езуса».

«А тэма раратніх Імшаў блізкая мне, бо яны сталі для мяне незвычайным часам у перыядзе Адвэнту. Не толькі назіраеш за людзімі, як фатограф, і адчуваеш надзею і радаснае іх чаканне, але і сам наладжваешся на плённую ўнутраную падрыхтоўку да Свята».

Выстава праходзіць па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, 2 (уваход з двара). Даведкі па тэл.: +375 (29) 618 64 02

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі