Пратэсты супраць інтэграцыі з Расіяй робяцца больш масавымі
Вулічныя пратэсты супраць інтэграцыі з Расіяй, да якіх напрыканцы лістапада заклікаў лідар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец, робяцца ўсё больш масавымі.
20 снежня, калі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустракаліся ў Санкт-Пецярбургу, у Мінску некалькі тысячаў чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы на несанкцыянаваны пратэст “Абаронім незалежнасць!”
Некалькі дзён перад гэтым арганізатараў папярэдніх акцыяў пратэсту, у тым ліку кіраўніка Маладога Фронту Дзяніса Урбановіча і самога Паўла Севярынца, затрымлівалі і судзілі. Дзясяткі людзей атрымалі позвы ў суды. Супрацоўнікі міліцыі прыходзілі дахаты да актывістаў, каб перасцерагчы іх ад удзелу. Афіцыйныя медыі разгарнулі кампанію запалохвання удзельнікаў пратэстаў: іх папярэджвалі, што на Плошчы пройдуць дзіцячыя гулянні ля елкі, магчымая ціскатня, правакацыі і масавыя беспарадкі.
“Советская Белоруссия» параўнала Севярынца з арганізатарамі крыжовых паходаў дзяцей у Сярэднявеччы і абвінаваціла яго ў рэлігійным фанатызме.
У рэальнасці 20 снежня, калі стала вядома пра “збліжэнне пазіцыяў” Пуціна і Лукашэнкі адносна паглынання Беларусі Расіяй, на плошчу Кастрычніцкую ў Мінску выйшла, паводле розных падлікаў, ад 1.5 да 3 тысячаў чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі.
Пратэстоўцы прайшлі маршам па праспекце Незалежнасці да плошчы Незалежнасці, дзе адбыўся мітынг. Павел Севярынец пачаў мітынг з малітвы “Ойча наш” і зачытаў перад сабранымі зварот Івонкі Сурвілы, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Выступілі “дэпутаты незалежнасці” Лявон Баршчэўскі і Сяргей Антончык, кіраўнікі “Народнай Грамады” Мікалай Статкевіч, Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Алесь Чахольскі ды іншыя.
Затым удзельнікі пратэстаў рушылі да скверу Адама Міцкевіча, прайшлі калонай па вуліцы Нямізе да Зыбіцкай і вярнуліся да Кастрычніцкай плошчы. Там мітынгоўцы выбудавалі “жывы ланцуг” з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі ўздоўж праспекту Незалежнасці. Напрыканцы акцыі ўдзельнікі праспявалі гімн “Магутны Божа”.
Затрыманняў не было.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)