Трамп паабяцаў увесці школьныя малітвы

Прэзідэнт ЗША заявіў, што абараняе рэлігію

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў увесці абавязковую малітву ў дзяржаўных школах, паведамляе «Голас Амерыкі».

Трамп разлічвае атрымаць падтрымку выбаршчыкаў-прыхаджан евангелічных цэркваў. Ён выступіў у будынку царквы, якая прытрымліваецца «евангелля росквіту» і прапаведуе, што вернікі атрымліваюць узнагароду ўжо ў зямным жыцці — у выглядзе здароўя і багацця.

«Мы абараняем саму рэлігію, яна знаходзіцца ў аблозе», — заявіў Трамп. «Грамадства без рэлігіі не можа квітнець», — таксама сказаў ён.

Падчас свайго выступу Дональд Трамп высмеяў кандыдата на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі Піта Буціджыча за тое, што ў яго непрамаўляльнае прозвішча, а таксама паведаміў, што дэмакраты вядуць вайну супраць рэлігіі і вернікаў.

Прысутныя бурна адрэагавалі на абяцанне прэзідэнта прыўнесці рэлігію ў школы.

«Вельмі хутка я зраблю ўсё так, каб гарантаваць школьнікам і настаўнікам Першую папраўку (да Канстытуцыі) і права маліцца ў нашых школах», — сказаў Дональд Трамп.

На выбарах 2016 году за Трампа прагаласавалі больш за 80% белых хрысціян-евангелістаў. Аднак у евангельскай падтрымцы Трампа ўтварылася расколіна ў мінулым месяцы, калі часопіс «Хрысціянства сёння» надрукаваў рэдакцыйны артыкул, у якім гаварылася аб «надзвычай амаральным характары» Трампа.

VoA

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі