Чаму хрысціяне ЗША моляцца за перамогу Трампа? Топ-5 прычынаў.
Засталіся лічаныя дні да афіцыйнага старту прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША – лютаўскіх праймерыз Дэмакратычнай партыі у Аёве і Нью-Гэмпшыры. Дэмакраты цягам некалькіх месяцаў вызначаць суперніка для дзеючага прэзідэнта Амерыкі рэспубліканца Дональда Трампа – і праймерыз плаўна перацякуць у бітву двух гігантаў, якая завершыцца сёлета ў пачатку лістапада.
80% евангельскіх вернікаў і каля 50% каталікоў ужо вызначыліся: яны будуць галасаваць за Дональда Трампа. Нават з улікам таго, што лідэр дэмакратычнай гонкі Джо Байдэн – каталік, а фаварыт Аёвы і Нью-Гэмпшыра Піт Буціджыч нясе сваю “евангельскую” рэлігійнасць як сцяг.
Як магло здарыцца, што самазакаханы і грубы нарцыс Дональд Трамп, здольны абразіць у твітары за дзень мільёны сваіх суграмадзян, чалавек, які ненавідзіць СМІ як клас, некалькі разоў жанаты і разьведзены, стаў надзеяй і апірышчам у палітыцы для гіганцкай масы веруючых хрысціянаў у Амерыцы?
Па-першае, Трамп рэспубліканец – а менавіта яны адстойваюць права на жыццё для ненароджаных дзяцей, правы цэркваў, даюць адпор ЛГБТ-лобі і найчасцей выкарыстоўваюць хрысціянскую рыторыку ў выступах.
Па-другое, Трамп выконвае абяцанні. Зніжэнне падаткаў, уздым эканомікі, перагляд нявыгадных гандлёвых пагадненняў з Кітаем і Еўропай, вырашэнне крызісу з мігрантамі, перанос амерыканскай амбасады ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Ерусалім, абарона хрысціянаў, якіх пераследуюць па ўсім свеце – гэта тое, што абяцалі зрабіць бадай што ўсе папярэднія прэзідэнты за апошнія 20 гадоў, і не рабілі. Зрабіў адзін Трамп. Неверагодна, але гэты эксцэнтрычны і несумненна пыхлівы мільярдэр аказаўся бунтаўніком, які ўрэшце выканаў волю бацькі з евангельскай прытчы – у адрозненні ад пай-хлопчыка, каторы паабяцаў ісці працаваць на бацькава поле, а сам не пайшоў.
Па-трэцяе, віцэ-прэзідэнт Трампа Майкл Пэнс. Гэты ня вельмі прыкметны, але дужа ўплывовы сівагаловы палітык насамрэч фармуе хрысціянскі парадак дня ў адміністрацыі Трампа. Сямейны, уцаркоўлены вернік, дасведчаны чыноўнік – ён ціха і няўхільна вядзе евангельскую лінію ва ўрадзе ў маштабе Амерыкі, і гэта працуе.
Па-чацьвертае, суды. Трэцяя галіна ўлады (насамрэч, вельмі важная) дзесяцігоддзямі была апанаваная лібераламі, і хрысціяне ды кансерватары прайгравалі адну эпічную светапоглядную бітву за другой. Трамп некалькімі ключавымі прызначэннямі вярнуў і Вяхоўнаму суду, і судам ніжэйшых інстанцыяў прытомнасць у ідэалагічным плане, і многія хрысціяне былі агаломшаныя гэтай перамогай.
І, нарэшце, па-пятае. Супернікі Трампа. Ніводзін з сур’ёзных прэтэндэнтаў ад дэмакратаў папросту не можа разлічваць на галасы большасці вернікаў Амерыкі. Для Байдэна, Сандэрса, Уорэн даражэй права на аборт, гендарная тэорыя, інтарэсы трансгендараў і лесбіянак, а памянёны вышэй “евангельскі вернік” Піт Буціджыч насамрэч адкрыты гей, які жыве са сваім партнёрам і практыкуе сумнеўную ліберальную тэалогію. Ясна, што цяпер галасаваць за дэмакрата амерыканскія хрысціяне могуць толькі ў страшным сне.
Такім чынам, хрысціяне Штатаў вызначыліся. Што скажа астатняя Амерыка?
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)