Чаму беларускім хрысціянам нельга падтрымліваць “Русский мир”. Топ-5 прычынаў. Частка 2.

Пачатак.

80408414_487884695479034_1472647928207114240_n

Праблема другая. Стан расійскага грамадства – варты жалю.

Добра, фармальна ў Расіі 47% людзей кажуць, што вераць у Ісуса Хрыста. Калі б гэта было рэальнасцю, на Усход ад Беларусі квітнелі б перадгор’і раю.

Давайце меркаваць па пладах – так, як вучыў нас у Евангеллі наш Госпад.

Сёння ў Расіі зарэгістравана:

— алкаголікаў — звыш 4 580 000,

— наркаманаў — больш за 8 870 000,

— псіхічна хворых — 978 000,

— хворых на туберкулёз — каля 890 000,

— ВІЧ-інфіцыраваных — не менш за 2 380 000 (ацэначная колькасць; афіцыйна зарэгістраваных прыкладна ў два разы менш).

Увага! Удумайцеся ў гэтыя словы. Сёння Расійская Федэрацыя займае ПЕРШАЕ АЛЬБО АДНО З ПЕРШЫХ МЕСЦАЎ У СВЕЦЕ:

— па ўзроўні наўмысных забойстваў;

— па колькасці дзяцей і падлеткаў, якія паляць;

— па колькасці хабараў пры паступленні ў ВНУ;

— па тэмпах росту тытунекурэння;

— па аварыйнасці на дарогах;

— па смяротнасці ад самагубстваў сярод падлеткаў 15-19 гадоў (і сярод мужчын у цэлым);

— па абсалютнай велічыні змяншэння насельніцтва;

— па колькасці самагубстваў сярод пажылых людзей;

— па колькасці дзяцей, кінутых бацькамі;

— па смяротнасці ад захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы;

— па колькасці пацыентаў з захворваннямі псіхікі;

— па аб’ёмах гандлю людзьмі;

— па колькасці абортаў і мацярынскай смяротнасці;

— па спажыванні спірту і спіртазмяшчальнай прадукцыі;

— па тэмпах прыросту ВІЧ-інфіцыраваных;

— па колькасці авіякатастроф (у 13 разоў больш за сярэднесусветны ўзровень).

Расія спажывае больш за 20% усяго гераіну, вырабленага ў свеце, прыкладна 300 тон у год, гэта каля $ 36 млрд.

Расія займае трэцяе месца ў свеце па колькасці наркаманаў, на першых двух — Афганістан і Іран. Дзеці і маладыя людзі ў Расіі ў год марнуюць на наркотыкі 2,5 мільярда даляраў. Кожны дзень у Расіі каля 100 чалавек памірае з-за перадазіроўкі наркотыкаў.

Журналісты праводзілі багата эксперыментаў: як рэагуюць людзі ў ЗША, Еўропе, Расіі, Беларусі, калі на вуліцы побач з вамі ўпаў чалавек. У Штатах да яго пачынаюць збягацца людзі. У Еўропе сердабольныя грамадзяне падыходзяць і прапаноўваюць дапамогу. У Беларусі праз тры-чатыры хвіліны знаходзіцца мінак, які пацікавіцца здароўем. Упаў у Расіі? Значыць, булдос – хай ляжыць, прасьпіцца. Зімой? Нас гэта ня тычыцца. Упаў Максім, і халера зь ім.

Для агульнай карціны дастаткова і прыведзеных фактаў – хаця апісваць яму граху, у якой апынулася цяпер Расія, можна бясконца.

Чаму нас, беларусаў, можа навучыць такі “Рускі мір”?

Чаму ён нас вучыць проста цяпер – праз тэлевізар, адсутнасць мяжы, побытавую культуру? Можа, расійскай літаратурнай класіцы (напалову створанай беларусамі)?

А можа, п’янству, наркаманіі, забойствам, хлусні, абыякавасці да чалавечага жыцця, прагляду бясконцых серыялаў пра “бандытаў і мянтоў”, расійскаму мату, і, нарэшце, рэлігійнаму фарысейству?

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі