Фрэнсіс Шэфер: хрысціянскі маніфест

Асноўная цяжкасьць для амэрыканскіх хрысьціянаў ХХ стагодзьдзя заключаецца ў тым, што на працягу васьмідзесяці год яны разглядаюць праблемы грамадзтва і дзяржавы па частках, разьбіваючы іх на кавалкі, замест таго, каб разглядаць усё ў цэлым.

Спачатку іх турбавала праблема ўседазволенасьці, потым — парнаграфіі; далей – стан школаў, распад сям’і, і, нарэшце, праблема абортаў. Яны ня бачаць, што кожная з іх – толькі частка вялікай праблемы. Ім не ўдалося разглядзець, што ўсё гэта адбылося з прычыны зруху ў сьветапоглядзе, у выніку чаго цалкам змяніліся спосабы абдумваць быцьцё і бачыць яго як адзінае цэлае.

Гэта быў адыход ад таго сьветапогляду, які ў разуменьні людзей усё яшчэ (хоць і невыразна) быў хрысьціянскім, нягледзячы на тое, што многія з іх ужо не былі сапраўднымі хрысціянамі, у бок цалкам іншага сьветапогляду, заснаванага на ідэі, што канчатковай рэальнасьцю зьяўляецца бяздушная матэрыя альбо энергія, якая прыняла сваю сучасную форму шляхам безасабовай выпадковасці. Хрысьціяне не заўважылі, што гэты сьветапогляд заняў месца таго, які раней панаваў у культуры Захаду, уключаючы ЗША, у краінах, якія былі хрысьціянскімі, прынамсі, гістарычна, нават калі асобныя людзі ўжо не былі сапраўднымі хрысьціянамі.

Гэтыя два цэласных погляды на сьвет зьяўляюцца поўнай супрацьлегласьцю адзін аднаму паводле зьместу, а таксама ў сваіх выніках, асабліва датычных грамадзтва, дзяржавы і сістэмы права.

Справа ня толькі ў тым, што дадзеныя сьветапогляды адрозьніваюцца ў разуменьні прыроды рэальнасьці і быцьця. Яны таксама непазьбежна прыводзяць да цалкам розных вынікаў. Ключавое слова тут – непазьбежна. Бо яны прыводзяць да розных вынікаў не выпадкова, а абсалютна непазьбежна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі