Адкрылася новая інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў “Добры Пастыр”

14 лютага ў Беларусі адкрылася новая хрысціянская інтэрнэт-крама “Добры Пастыр”. У ёй можна будзе набыць хрысціянскія сувеніры і кнігі.

“Інтэрнэт-крама “Добры Пастыр” — гэта беларускія хрысціянскія сувеніры з яскравым дызайнам, якія заўсёды будуць нагадваць вам і вашым сябрам пра Бога” – адзначаюць на сайце крамы.

Стваральніца крамы Аляксандра Шчыглінская распавядае пра стварэнне інтэрнэт-крамы: “Сёння свет вельмі патрабуе сведчання пра Бога, а таксама Яго дабрыні. Так і нарадзілася ідэя гэтай крамы – каб праз прыгожыя дызайнерскія рэчы кожны чалавек мог несці Бога і Яго слова ў сваё штодзённае жыццё. Назва “Добры Пастыр” менавіта аб гэтым і гаворыць: аб дабрыні Бога, з якой прагне сустрэцца кожны чалавек. Дабрыня – гэта мова, якую пачуе глухі і ўбачыць сляпы, і менавіта гэтая мова здольная крануць сэрца любога чалавека.”

Зараз у краме можна набыць: календары з біблійнымі цытатамі, вокладкі для пашпартоў з хрысціянскай сімволікай, рамкі для нумароў аўто з хрысціянскімі надпісамі, бланкі для запісаў, блакноты Handmade, упрыгожванні. Усе рэчы можна замовіць і атрымаць праз пошту.

У краме дзейнічаюць таксама і акцыі з нагоды адкрыцця – першым 10-ці пакупнікам праз сайт дыск з хрысціянскімі спевамі ў падарунак. Пры набыцці любога тавару ў замову будзе пакладзена цытата са Святога Пісання – магчыма менавіта гэтае слова абудзіць вас да жадання больш блізкіх адносінаў з Богам і адновіць вашу надзею на Яго дабрыню.

item13 item3 prod-0023 bloknot-01

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі