Каранавірус: малітва і мудрасць

У цяперашні час, калі распаўсюджваньне каронавірусу прадэманстравала крохкасьць нашага звыклага жыцьця, вельмі важна чуць словы мудрасьці, а ня словы панікі.
Служыцелі Саюза эвангельскіх хрысьціян баптыстаў ў Беларусі выступілі са зваротам пра малітву, які варта прачытаць кожнаму:

Дарагія браты і сёстры! Як вы ведаеце, у сьвеце распаўсюджваецца каронавірус, які закрануў таксама і нашу краіну. Хвароба ўжо пазбавіла жыцьця тысячы людзей і выявіла крохкасьць і ўразьлівасьць цывілізацыі. Мы ў чарговы раз усьвядомілі праўдзівасьць словаў апостала Якуба: «Вы… ня ведаеце, што будзе заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — па́ра, якая зьяўляецца на малы час, а потым чэзьне» (Пасланьне Якуба 4:14).

Усьведамляючы сур’ёзнасьць сітуацыі, мы заклікаем цэрквы да агульнай малітвы 22 сакавіка, ведаючы, што «шмат можа шчырая просьба праведніка» (Пасланьне Якуба 5:16).

Будзем маліцца:
• за Божую абарону жыцьця пад час эпідэміі;
• за мір і супакой у сэрцах;
• за ўлады і мудрасьць у прыняцьці рашэньняў;
• за мэдычных работнікаў, якія дапамагаюць хворым людзям, рызыкуючы сваім здароўем;
• за тое, каб скалаўшаяся сітуацыя паслужыла зьвяртаньню людзей да Бога;
• за гатоўнасьць да прыйсьця Хрыста ў славе.

Няхай Госпад дасьць мудрасьці, каб мы не баяліся, але паводзілі сябе разумна, падтрымліваючы намаганьні ўладаў па абмежаваньню эпідэміі, прыслухоўваліся да рэкамэндацыяў лекараў, праяўлялі ўважлівасьць і прымалі неабходныя меры для абароны свайго жыцьця і жыцьця нашых бліжніх. У той жа час будзем давяраць Госпаду ў любой сітуацыі, спадзеючыся на Таго, Хто ёсьць нашым прыбежышчам і абаронаю (Псальм 91(90):2), і не баяцца, нават калі дарога будзе праходзіць далінаю ценю сьмерці (Псальм 23(22):4).

Дабраслаўленьняў звыш усім, хто любіць Госпада!
З малітвай пра вас,
Служыцелі Саюза эвангельскіх хрысьціян баптыстаў у Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі