«Бог тут пераследуе канкрэтна Сваю мэту». Аляксандр Шаўчэнка пра сітуацыю з каронавірусам

unnamed

Нядаўна выйшаў эфір у instagram з пастырам Аляксандрам Шаўчэнкам. Ён падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, якія плюсы могуць вынесці для сябе вернікі ў сітуацыі, якая склалася з пандэміяй і каранцінам.

Пра страх і разуменне сітуацыі ў святле Божым

«Бог перасьледуе некалькі мэтаў, – кажа пастыр пра сітуацыю з пандэміяй і закрыццём цэркваў. – Па-першае, Ён правярае ўсіх нас на прадмет даверу: наколькі мы ўзраслі, наколькі мы цвёрдыя ў веры. Святло і цемра вельмі зблізіліся. Мы не адгароджаныя зараз царкоўнымі будынкамі, адрасам, дзе мы збіраемся па нядзельных днях».

Скриншот (08.04.2020 22-33-59)

Пастыр прывёў параўнанне: тое, што адбываецца цяпер падобна на тое, што адбывалася ў часы апосталаў, каля якіх любілі збірацца людзі: «А потым Бог узяў –  і ўсё гэта разагнаў. Навошта? Каб кінуць насенне ў розныя рэгіёны зямнога шара». Шаўчэнка кажа, што Бог за апошнія гады шмат зрабіў для таго, каб вернікамі сталі сталымі: былі канферэнцыі, служэння, кнігі … «Таму я лічу зневажальным дапускаць нават проста думку:«дзе Бог?».

«Бог не знік, Ён на месцы і кантралюе сітуацыю. Ён проста чакае і назірае: як будзе паводзіць сябе Царква ў існуючых умовах. Таму я бачу пазітыўны момант. Я веру ў паралельныя стратэгіі. План ёсць і ў Бога, і ў д’ябла. Не можа так быць, што д’ябал робіць што хоча, Царква разводзіць рукамі, а Бог стаіць у баку. Я адмаўляюся ў гэта верыць. Заўсёды было нешта падобнае: людзі аказваліся ў цэнтры ўвагі і Бог рабіў наймагутнейшы вынік – евангелізацыю. Я веру, што Бог праз гэта ўсё пераследуе канкрэтна сваю мэту. І я ўпэўнены, што вернікі будуць бачыць славу Божую. Анёлы як службовыя духі будуць цяпер працаваць кругласуткава».

Евангелізацыя онлайн: добра ці дрэнна?

«Царква – гэта людзі, народжаныя звыш. Што ж цяпер адбылося? Цяпер адбылося тое, што людзі масава выходзяць у інтэрнэт. Гэта сапраўды вельмі моцны бок ». Аляксандр Шаўчэнка упэўнены, што СМІ і інтэрнэт цяпер трэба выкарыстоўваць як інструмент евангелізацыі. Яму паступіла пытанне пра тое, як ён ставіцца да новага паняцця «анлайн-царква».

Скриншот (08.04.2020 22-34-44)

«Царква павінна быць жывой, –  кажа пастыр. – Мы вучымся жыць у рэальных умовах. Мы ў рэальных умовах даруем адно аднаму, таму што сутыкаемся характарамі ў рэальных умовах, носім цяжар адзін аднаго. І гэта адказнасць любога верніка – дапамагаць бліжняму. У наш час адбываецца нешта дзіўнае: няма больш кафедры як месца, з якога прапаведуецца прўда І паняцце праўды змяняецца, таму што мы настолькі ўзраслі ў нашай пыхі… Напрыклад, людзі, якія адбывалі турэмнае заключэнне, казалі, што канфесія, дэнамінацыя там губляе сэнс. Яны разумелі, што вераць у Хрыста, таму трымаліся разам. Мне здаецца, што ў цяжкасцях, складанасцях, у журбе ёсць свая каласальная перавага. Людзі адкідаюць усё другаснае. Ім не да гэтага. Яны не хочуць на тым спыняць сваю ўвагу, не жадаюць сварыцца. Яны цягнуцца адзін да аднаго. Бог адназначна пераследуе сваю мэту ва ўсім гэтым.

Я ўпэўнены, што ў рэшце рэшт Госпад будзе праслаўлены. Упэўнены, што ўсе людзі, якія будуць трымацца Бога, будуць праслаўлены разам з Ім. Я ўпэўнены, што інтэрнэт будзе запоўнены мноствам дзіўных сведчанняў. Я ўпэўнены, што людзі будуць распавядаць, як Бог памнажае муку, алей …

Я перакананы, што час слаўны ідзе паралельна з часам складаным. Проста так заведзена: усё павінна так сціснуцца, так сыйсціся ў пэўнай кропцы, дзе ўжо ўмяшаецца Бог, як напісана ў Давіда: «накрывае трапезу ў прысутнасці ворагаў». Хай будзе так. У імя Ісуса».

 

Падрыхтавала Вікторыя Чаплева

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі