ПРАЦЯГВАЕЦЦА ВЕЛІКОДНЫ ІНТЭРНЭТ-КІРМАШ ДЛЯ ЦЯЖКАХВОРАЙ ДЗЯЎЧЫНКІ

Напярэдадні Вялікадня ў Мінску стартаваў велікодны дабрачынны інтэрнэт-кірмаш у падтрымку 5-месячнай Сафіі Жагунь (г. Ляхавічы, Брэсцкая вобл.). Арганізатарам мерапрыемства выступіла Моладзевая група прыхода свяціцеля Кірыла Тураўскага Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

JiLZ7LyJsXU

Ва ўзросце 1 месяца пасля генетычнага абследавання дзіцяці быў вынесены дыягназ «Спінальная цягліцавая атрафія 1 ступені». З такім дыягназам дзеткі без неабходнага лекавання не дажываюць і да двух гадоў. Стан Сафіі пастаянна пагаршаецца. Неабыякавымі людзьмі ў Беларусі і іншых краінах быў пачаты збор сродкаў на лекаванне.

Арганізатары прапануюць выбраць эксклюзіўны велікодны падарунак для сябе і блізкіх: кірмаш падтрымалі рамеснікі і прадпрымальнікі з розных куткоў Беларусі (у тым ліку і беларуская хрысціянская інтэрнэт-крама Kroplia.by). Да ўвагі ўдзельнікаў прапануюцца велікодныя вырабы, сувеніры, пачастункі, упрыгожванні, хрысціянская літаратура і інш.

Падрабязнасці і правілы ўдзелу ў кірмашы – у суполках:
УКантакце: https://vk.com/pasxa_sofia

Instagram: instagram.com/mol_kirill/
Кірмаш працягнецца да канца траўня. Справаздача пра мерапрыемства будзе размешчаны ў групе «Моладзь храма св. Кірыла Тураўскага»:
https://vk.com/mol_kirill

НЕ БУДЗЕМ АБЫЯКАВЫМІ! Міласэрнасць і салідарнасць – гэта тое, што робіць нас людзьмі, а гэты свет – лепшым.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі