Мінскі праваслаўны святар памёр ад каронавіруса

Адышоў да Бога айцец Генадзь Буцько з мінскага Свята-Петрапаўлаўскага сабора.
Каронавірус.
Айцец Генадзь, праваслаўны святар, быў адным з тых, хто служыў па-беларуску і не адмаўляў прыхаджанам у просьбе правесьці абрад вянчання ці хросту на роднай мове.
У беларускім праваслаўі нямала беларускамоўных святароў, якія нясуць служэнне пакорліва, але годна. Ён быў з такіх.
Госпад забраў да Сябе аднаго з найлепшых. Магчыма, каб ён ня бачыў разгулу зла вакол.
Вечная памяць – і са святымі супакой!

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі