У Ганцавіцкім раёне памёр пастар баптысцкай царквы, бацька чатырох дзяцей

12 мая памёр Віктар Макарэвіч, пастар царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Ён жыў Малькавічах Ганцавіцкага раёна, служыў у суседняй вёсцы Ліпск. Макарэвічу было 38 гадоў.

«Забіралі яго ў бальніцу проста таму, што трымалася высокая тэмпература. Там пачалі даваць антыбіётыкі, з-за гэтага пачаліся праблемы з жыватом, –расказаў «Нашай Ніве» сваяк пастара. — Потым яму стала горш, паклалі нават на ШВЛ. Ці была ў яго пнеўманія, мы не ведаем. Ці бралі тэсты на каранавірус, таксама не ведаем.

Ускрыццё было прызначана на 13 траўня, пазней будзе афіцыйнае заключэнне пра смерць. У той жа дзень 13 мая адбылося і пахаванне. Але жонку Віктара ўжо папярэдзілі, што з лякарні цела аддадуць ў закрытым труне і адкрываць яго забаронена. Параілі, каб на пахаванні было як мага менш людзей. Толькі самыя блізкія сваякі».

У Віктара Макарэвіча засталося чацвёра дзяцей.

Наша Ніва

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі