100 гадоў таму нарадзіўся Караль Вайтыла, будучы папа рымскі Ян Павел ІІ

97736162_2980953255464703_7642105244725280768_n

100 гадоў таму нарадзіўся Караль Вайтыла, будучы папа рымскі Ян Павел ІІ. Першы папа-славянін.

Той самы, які ў эпоху камунізму, выступаючы перад сотнямі тысячаў вернікаў у Польшчы, маліўся так: — Хай прыйдзе Дух Твой, і адновіць аблічча зямлі. Гэтай зямлі.

Той самы, які паўтараў у сваіх казанях слова “Салідарнасць” — і мільёны палякаў разумелі, што гэта пароль.

Той самы, які катэгарычна выступаў супраць камунізму, абортаў, гомасэксуальных шлюбаў і эўтаназіі.

Той самы, які аб’ехаў увесь свет, 130 краінаў, з пастырскімі візітамі, але так і ня быў дапушчаны ў Беларусь.

Нарэшце, той самы, які пакаяўся за грахі Каталіцкага Касцёла.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
18.05.2020 Каляндар| Тэгі:




Блогі