Новы фільм «Веру ў любоў» навяртае людзей па ўсім свеце

«Людзі прыходзяць да веры ў Ісуса Хрыста пасля прагляду новага фільма «Веру ў любоў» – падзяліўся рэжысёр пасля афіцыйнай прэм’еры фільма.

Рэжысёр Джон Эрвін не чакаў, што яго новы фільм выйдзе падчас глабальнай пандэміі, якая прывядзе да хуткага закрыцця кінатэатраў па ўсім свеце. Аднак, нягледзячы на гэта, фільм вырашылі выпусціць на кіно-платформах, такія як Amazon Prime Video, Apple TV, Google Фільм.

«Атрымваючышматлікія рэцэнзіі ад гледачоў пасля прагляду фільма, я ўбачыў, што фільм усё яшчэ вядзе многіх людзей да Ісуса Хрыста. Жыццё поўнае рэчаў, якія вы не можаце кантраляваць, і вельмі многае адбываецца не па плане. Уся тэма фільма гучыць як: «Я ўсё яшчэ веру ў любоў, нават калі нічога не бачу» – кажа Эрвін, у нядаўнім інтэрв’ю для Christian Headlines.

Фільм «Веру ў любоў», (у дакладным перакладзе з ангельскай мовы назва гучыць як «Я ўсё яшчэ веру»), яго гісторыя заснавана на гісторыі кахання хрысціянскага артыста Джэрэмі Кэмпа і яго першай жонкі Мелісы Лін Хэнінг, якая памерла ў 2001 годзе, менш чым праз год пасля іх вяселлі.

Фільм, названы ў гонар папулярнай аднайменнай песні Кэмпа, быў зняты ў рамках нядаўна створанай кінастудыі братоў Эрвін – «Каралеўства», супольна з Lionsgate. Джон Эрвін паказаў, што, нягледзячы на кароткае тэатральнае жыццё фільма, «я ўсё яшчэ веру, што зрабіў вялікі ўплыў у разгар пандэміі».

«Мы ўвесь час чуем гісторыі пра людзей, якія прыходзяць да веры ў Хрыста, ці натхнёных фільмам, ці якія знаходзяць надзею падчас яго прагляду. Гэта ж выдатна! Мы можам расказаць пра каханне і веру ў Ісуса ўсяму свету! Я рады, што мы знялі гэты фільм!» – падзяляўся Эрвін у сваім інтэрв’ю.

Эрвін заклікае цэрквы і сем’і скарыстацца перавагамі хатняга кінатэатра, для прагляду «Веру ў любоў». Ён спадзяецца, што людзі змогуць лепш спазнаць і разгледзіць галоўныя тэмы фільма – веру, малітву і ахвярнае каханне.

«Гэты фільм створаны для таго, каб падарыць людзям надзею і даць пробліск сілы Евангелля і тых змен, якія яно можа ўнесці ў ваша жыццё. Вось чаму мы здымаем такія фільмы, мы імкнёмся змяніць звыклую навязаную медыя-культуру і адкрыць людзям вочы, для знаёмства з Ісусам», – дадаў Эрвін.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі