Ці верыш ты ў Бога?
Беларуская мова, як і большасьць эўрапейскіх моваў, перадае літаральна грэцкую біблійную канструкцыю “верыць у Бога”, “верыць у Ісуса”, але не перадае ўсіх нюансаў гэтага словазлучэньня. Таму патрабуюцца некаторыя дадатковыя тлумачэньні, якія найлепш перадаюць лацінскімі канструкцыямі гэтых словаў.
Ад старажытнасьці пытаньне “Ці верыш ты ў Бога” разглядалася як адказ на тры пытаньні, кожнае з якіх прадугледжвае станоўчы адказ на папярэдняе:
1) Ці верыш ты, што Бог ёсьць?
2) Ці ты давяраеш Богу?
3) Ці ты давяраеш сябе Богу?
Такім чынам, тое, што я веру ў Бога, азначае:
Credo Deum: веру, што Бог ёсьць.
Гэта інтэлектуальная згода з тым, што Бог існуе насамрэч. На працягу апошніх некалькіх стагодзьдзяў, ад эпохі Асьветніцтва, пытаньне веры ў Бога часта зводзілася да пытаньня наяўнасьці або адсутнасьці пераканаўчых аргумэнтаў на карысьць існаваньня ці неіснаваньня Бога. Без адказу на гэтае пытаньне немагчыма рухацца далей, але гэта толькі першы крок да таго, чаго Бог жадае ад чалавека. У Бібліі пытаньне існаваньня Бога фактычна не абмяркоўваецца, а цьверджаньні пра тое, што Бога няма, наўпрост названыя глупствам.
Credo Deo: давяраю Богу.
Гэта значыць верыць словам Божым, што гэта праўда. Бог кажа, а мы давяраем Яму. Калі Біблія кажа, што тыя або іншыя дзеяньні зьяўляюцца грахом, я давяраю гэтаму, нават калі нечага не разумею, або нават з нечым нязгодны. І наадварот, калі Біблія кажа, што мне неабходна рабіць тое, або іншае, я дзейнічаю ў адпаведнасьці з гэтым, бо словы Бога — гэта праўда.
Credo in Deum: давяраю сябе Богу
Гэта значыць поўнае адданьне сябе Богу, імкненьне быць у Богу, увайсьці ў Яго і быць цалкам з Ім і ў Ім. Таму некаторыя беларускія пераклады Бібліі ўжываюць у дадзеным кантэксьце слова “уверыць у Бога”, “уверыць у Ісуса”. Гэта можна параўнаць з даверам, які мае сьляпы чалавек да таго, хто вядзе яго. Ён ня бачыць дарогі, але ідзе за павадыром туды, куды той вядзе. Верыць у Бога, давяраць сябе Яму азначае жыць, дзейнічаць на аснаваньні Божага слова, цалкам і дабраахвотна аддаць сябе ў распараджэньне Бога, прыняць Яго ўладу ў сваім жыцьці.
Пытаньне “Ці верыш ты ў Бога?” датычыць ня толькі і ня столькі таго, што ты думаеш пра існаваньне Бога, але ці ты давяраеш сябе, сваё жыцьцё, усё, што ёсьць у табе, у рукі Бога. Менавіта ў гэтым заключаецца сутнасьць хрысьціянскай веры.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- Паведамленне прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі 10.04.2021 18:39
- Хрысціянскі семінар для людзей, якія працуюць з групамі 10.04.2021 17:51
- Пробашч мінскай архікатэдры: маю надзею, што трансляцыя святой Імшы па радыё адбудзецца 08.04.2021 16:06
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)