Найбуйнейшая пяцідзясятніцкая дэнамінацыя ў свеце выпусціць новы біблейскі дадатак
Найбуйнейшая пяцідзясятніцкая дэнамінацыя ў свеце выпусціць новы дадатак для вывучэння Бібліі, каб заахвоціць людзей даследаваць, а не проста чытаць Пісанне.
Аб’яднанне цэркваў «Асамблеі Бога» супольна з тэхналагічнай кампаніяй Faithlife абвясцілі пра тое, што іх дадатак выйдзе ў жніўні гэтага года. Прадстаўнікі каля 150 цэркваў у ЗША абвясцілі пра свой удзел у кампаніі «Bible Engagement Project». Як адзначыў дырэктар па прасоўванні праекта Раян Хорн, іх мэта – матываваць людзей карыстацца ўсімі даступнымі біблейскімі рэсурсамі і глыбей вывучаць Пісанне, паведамляе Хрысціянскі Мегапартал invictory.com са спасылкай на The Christian Post.
Хорн патлумачыў, што ніколі раней у людзей не было доступу да такой колькасці перакладаў Бібліі і іншых матэрыялаў, як цяпер.
«Мы ведаем, абапіраючыся на некалькі нядаўніх даследаванняў, што вывучэнне Пісання здольна цалкам змяніць жыццё чалавека», — адзначыў Хорн.
Паводле слоў Хорна, іх дадатак будзе адрознівацца ад іншых падобных праграмаў тым, што ён будзе ўключаць «кантэнт для дзяцей дашкольнага ўзросту, вучняў пачатковай школы, моладзі і старэйшых людзей».
Менеджар па прадуктах у Faithlife Крыстэн Тэцех распавяла пра тое, што ў сваім дадатку яны зробяць акцэнт на супольным вывучэнні Пісання.
Як патлумачыла Тэцех, карыстальнікі змогуць адпраўляць малітоўныя просьбы і дзяліцца дасягненнямі са сваімі сябрамі.
«Гэта асабліва актуальна для цэркваў, якія спрабуюць зразумець, як сёння спалучаць анлайн і асабістае навучанне», — дадала яна, бо пасля ўвядзення ў ЗША рэжыму самаізаляцыі, большасць цэркваў спынілі асабістыя сустрэчы і сталі праводзіць набажэнствы анлайн.
Раней, у красавіку, стваральнікі дадатку для вывучэння Бібліі YouVersion заявілі, што на Вялікім тыдні чытанне Пісання павялічылася на 54%, чым за гэты ж перыяд летась.
«Сёлета Вялікдзень выглядае па-іншаму, але гэта не перашкодзіла Сусветнай Царкве адсвяткаваць Уваскрасеня Ісуса Хрыста, — адзначыла прадстаўнік царквы Life.Church, дзе ў 2008 годзе распрацавалі дадатак, Рэйчал Фейерборн. — Сакавік 2020 года стаў рэкордным месяцам у гісторыі біблейскіх дадаткаў па колькасці ўнікальных карыстальнікаў, перапостаў, пошукавых запытаў у дадатку, аўдыя і відэа гульняў на біблейскую тэматыку».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)