На Паўла Севярынца ў зняволенні склалі 2 новыя пратаколы

100074067_286534299173081_5886354839260102656_n

Чалавек, які сядзеў разам з затрыманым 7 чэрвеня сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам, паведаміў звесткі пра становішча арыштаванага палітыка.

Паводле яго, у Паўла забралі ўсе асабістыя рэчы – ежу, лекі, нават зубную шчотку. Яго самога за тыдзень адседкі 2 разы адпраўлялі ў КПЗ.

За гэты час на яго склалі 2 новыя пратаколы і абодва разы далі па 15 сутак.

Цяпер Павал вымушаны будзе знаходзіцца за кратамі прынамсі 75 сутак.

Беларускія хрысціянскія дэмакратыі расцэньваюць умовы, што створаныя для Паўла Севярынца, як катаванні. БХД патрабуе яго неадкладнага вызвалення.

bchd.info

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі