У гэтыя дні, як ніколі, носіш іх з сабой

У гэтыя дні, як ніколі, носіш іх з сабой.

Тых, хто зараз сядзіць у невыносных умовах, тых, хто зараз церпіць найбольш.
Молімся перад ежай – і словы пра тое, каб Ты даў хлеб тым, хто яго не мае, набываюць зусім іншы сэнс. Бо яны зараз сапраўды яго не маюць. Хлеба, які насычае.
Сядаю чытаць Слова Тваё – і разумею, што я магу гэта зрабіць, а ў некага і гэта забралі.
Іду ў душ – і разумею, што яны колькі тыдняў будуць ў адной вопратцы, бо перадачы не дазваляюць.
Шкадую сябе праз тое, што цэлы дзень невыносна баліць галава, а пасля думаю, Божачкі, да Слава Табе, бо я б не вытрымала фізічныя здзекі і збіццё.
Падумала, як гэта іх родным зараз, як гэта Волечцы зараз, – і не хапіла паветра на ўдых. А тут Паша яшчэ сказаў, што ім, акрамя іх пакутаў, яшчэ дадаюцца перажыванні родных. І сапраўды ж так.
Нашу гэта. І веру, што ў цярпеннях мы ўсе злучаемся. І перачытваю Дзеі апосталаў, калі цярпеў Павел. І мы зараз ведаем, што менавіта ў гэтых цярпеннях праславіўся Бог.
Тупаю і веру, што Бог праславіцца і ў гэтай сітцацыі. Што Бог праславіцца і ў Беларусі.

Вікторыя Чаплева

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі