Хрышчэнне падчас пандэміі: як у Альшанах пяцідзясятнікі прымалі новых сяброў

У аграгарадку Альшаны Столінскага раёна 28 чэрвеня прайшло штогадовае свята ў пяцідзясятнікаў царквы Хрыста Веры Евангельскай — прысвячэнне новых сяброў у свае шэрагі. І хоць Міністэрства аховы здароўя не рэкамендавала праводзіць мерапрыемства падчас пандэміі COVID-19, але альшанцы вырашылі не парушаць традыцыю.

Пяцідзясятнікі — распаўсюджаная канфесія ў трох раёнах Брэсцкай вобласці: Столінскім, Лунінецкім і Пінскім. Абшчына аграгарадка Альшаны — адна з самых масавых у Беларусі.

Фота: Віктар Драчоў, Euroradio.fm

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі