Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: Выбары павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі

Пра гэта кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі заявіў сёння на ўрачыстасцях у Будславе.

2019-07-06-day25

«Памятаеце, Бог суцешыў апосталаў на моры і сказаў: не баяцца. І нам трэба не баяцца, а адчыніць сэрцы Езусу, каб ён быў у нас і нашым народзе, які выбірае сваю будучыню …

Карабель, імя якому Беларусь, сёння знаходзіцца на ўзбураным сацыяльна-палітычнымі хвалямі моры. Выбары, якія перад намі, павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі. Яны павінны адбывацца ў духу ўзаемапавагі паміж рознымі грамадскімі і палітычнымі сіламі.

Закладзены Творцам у чалавечай прыродзе прынцып свабоднай волі прадугледжвае магчымасць свабоднага выбару, што будзе спрыяць так патрэбнай у наш час кансалідацыі нашага грамадства. Паводле вучэння святога Яна Паўла ІІ, у рознароднасці павінна праяўляцца адзінства ў імя дасягнення супольнага дабра для адзінай нашай Бацькаўшчыны, імя якой – Беларусь.

Таму не боймася цяжкасцяў, бо Езус з намі. Калі даверымся Яму, а розныя грамадскія і палітычныя сілы будуць дзейнічаць з духам Евангелля і клапаціцца пра супольнае дабро нашай краіны, то Езус дапаможа нам розным (розным – гэта натуральна) быць адным народам, узаемна любячымі і паважаючымі братамі і сёстрамі, а буру – заменіць у штыль».

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі