Мінскія вернікі просяць улады краіны вярнуць ім Чырвоны Касцёл
Вернікі і святары парафіі святых Сымона і Алены ў Мінску збіраюць подпісы пад зваротам да прэзідэнта з просьбай вярнуць будынак Чырвонага касцёла ва ўласнасць парафіі. Пакуль жа будынак знаходзіцца ва ўласнасці камунальнага прадпрыемства і вернікі павінны плаціць штомесяц падаткаў на 13 тысяч рублёў. Інфармацыя аб зборы подпісаў прагучала падчас прамой трансляцыі набажэнства ў нядзелю 12 ліпеня.
Паводле інфармацыі, што прагучала падчас набажэнства, зараз вядзецца збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта Беларусі, у якім вернікі парафіі касцёла святых Сымона і Алены просяць вярнуць ва ўласнасць парафіі з камунальнай уласнасці гістарычны будынак Чырвонага касцёла і плябаніі (асобнае памяшканне для святароў побач з касцёлам). Таму што пакуль будынак не належыць парафіі, вернікі павінны штомесяц плаціць 13 тыс. рублёў падатку і выплатаў за амартызацыю будынка. За паўгода сума складае 156 тыс. рублёў.
У прамым эфіры трансляцыі набажэнтсва святар ад імя парафіі задаў пытанне ўладам, чаму вернікі павінны плаціць дзяржаве за карыстанне сваім жа будынкам:
«За што мы павінны плаціць нашай дзяржаве 13 тысяч у месяц? Гэта за паўгода 156 тысяч рублёў. За тое, што мы молімся ў сваім касцёле? Слуга Божы Эдвард Вайніловіч будаваў касцёл для людзей, каб яны тут праслаўлялі Бога. І за тое, што мы праслаўляем Бога мы павінны плаціць такія грошы? Людзі добрыя, не ведаю як гэта, не хапае слоў!»
Гэта ўжо не першы зварот вернікаў да ўладаў. Нядаўна парафія атрымала адмову ад Мінгарвыканкама з тлумачэннем, што гэта немэтазгодна — вярнуць будынак вернікам, у якіх ён некалі быў забраны савецкімі ўладамі. Цяпер вырашана звярнуцца вышэй, да прэзідэнта:
«Мы зноў звяртаемся, ужо вышэй да яго, да прэзідэнта нашага, каб ён у канцы канцоў аддаў нам тое, што належыць нам, — сказаў святар падчас імшы. Бо касцёл ніколі не належаў да дзяржавы. У нас ёсць падзел касцёла і дзяржавы».

Рэдакцыя Krynica.info звярнулася за каментаром да пробашча парафіі святых Сымона і Алены ксяндза Ўладыслава Завальнюка. Ён падцвердзіў па тэлефоне, што збор подпісаў вядзецца пасля адмовы Мінгарвыканкама вярнуць будынак і мэта новага звароту — дабіцца станоўчага рашэння пытання з маёмасцю вернікаў адной з гістарчынх парафіяў Мінска.
Будынак Чырвонага Касцёла знаходзіцца ў маёмасці камунальнага будаўніча-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінская спадчына». Заснавальнікам і органам дзяржаўнага кіравання прадпрыемства з’яўляецца Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў у асобе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Прадпрыемства займаецца рэканструкцыяй камунальных аб’ектаў, здачай будынкаў у арэнду, аднаўленнем гістарычнага цэнтра Мінска.
У прыёмнай дырэктара прадпрыемства «Мінская спадчына» адмовіліся каментаваць сітуацыю, якая разгарнулася вакол Чырвонага касцёла. Начальнік аддзела арэндных адносін Крысціна Іюньская ад каментарыяў таксама адмовілася, але патлумачыла, што Чырвоны Касцёл не з’яўляецца арэндатарам: «Арэнда ў іх бязвыплатная». Чырвоны Касцёл плаціць толькі падатак.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)