Прэзідэнт Польшчы падзякаваў Маці Божай за пераабранне на выбарах

cq5dam.thumbnail.cropped.750.422

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыбыў у Чэнстахову, каб узяць удзел у малітве да Маці Божай. Пра гэта піша catholic.by са спасылкай на vaticannews

«Прашу, каб Найсвяцейшая Маці заўсёды мела нашу Айчыну ў сваёй апецы! Стаю тут як пілігрым, гэта для мяне месца святое і важнае. Хачу падзякаваць і прасіць аб далейшай апецы для Польшчы і для мяне», — сказаў Анджэй Дуда.

«Трэба падзякаваць Найсвяцейшай Маці за апеку над Айчынай, прасіць аб далейшай на наступныя пяць гадоў, калі буду выконваць функцыю прэзідэнта па волі маіх суайчыннікаў. Гэта для мяне важна, што ў нас ёсць гэтае наша месца, нацыянальны санктуарый, дзе ёсць наша Найсвяцейшая Маці, да якой мы столькі разоў прыбягалі, пад Яе абарону», — дадаў ён.

Зноў абраны на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве, Анджэй Дуда падкрэсліў, што падчас цяжкага шляху ў прэзідэнты моцна адчуваў духоўную падтрымку, якая давала яму сілы.

Таксама ён маліўся ў санктуарыі на Яснай Гары ў маі аб прадухіленні пандэміі каранавірусу. Анджэй Дуда пабываў там і ў пятую гадавіну абрання ў прэзідэнты Польшчы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі