У адзіным лютаранскім храме Беларусі завершаная рэстаўрацыя вежавага гадзінніка са стогадовай гісторыяй
Стары гадзіннік зноў ідзе. У гарадзенскую кірху – адзіны дзейсны лютаранскі храм у Беларусі – хутка вернецца ўнікальны механізм. Яму больш за стагоддзе. Вежавы гадзіннік моцна пацярпеў ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ажывіў яго магілёўскі майстар Генадзь Галоўчык. Калі час дазволіў, распавядае ОНТ.
913-ы год. У лютаранскую кірху ў Гародню па спецзамове з Германіі даставілі вежавы гадзіннік. Ён спраўна служыў да пачатку Вялікай Айчыннай Вайны. А потым амаль на 80 гадоў замоўк. Разбудзіў старадаўні механізм магілёўскі гадзіншчык Генадзь Галоўчык.
Гадзіннік ў Магілёў прывезлі па частках: сотні дэталяў, некаторыя былі згублены. Дапамагла нямецкая педантычнасць: у архіўных дакументах мануфактуры (так, яна дагэтуль існуе!) захаваліся дадзеныя пра механізм, зроблены больш за стагоддзе назад. Запчасткі прыйшлі ад завода-вырабніка.
Гарадзенская кірха – адзіная дзейсная ў краіне лютаранская царква. Пасля вайны там месціўся гарадскі архіў, і толькі ў 1995-м храм вярнулі грамадзе. З той пары тут замянілі лаўкі, арган, вярнулі спрадвечнае аблічча фасаду, зараз чакаюць вяртання гадзінніка на гістарычнае месца.
Чатыры цыферблаты і стрэлкі ўжо даставілі ў Горадню. Над імі майстар працаваў цэлы год – фактычна стварыў наноў.
Механізм пакуль застанецца ў Магілёве: цяпер ідзе важны этап – карэктаванне часу, каб гадзіннік заўсёды казаў праўду. За тым, як круцяцца шасцярэнькі, назіраюць гараджане – даўнейшы механізм на час стаў музейным экспанатам.
Гарадзенскі гадзіннік вернецца на сваё ранейшае месца гэтым летам. Большасць вернікаў кірхі ўпершыню пачуе яго голас. У вежу будуць пускаць турыстаў, бо каму захочацца даведацца, што па той бок цыферблата. Цяпер для гадзінніка падшукваюць наглядніка. Прафесія ўнікальная, але досвед ёсць: на суседняй вуліцы – Фарны касцёл. Там асцярожна сочаць за механізмам, якому ўжо больш за 500 гадоў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)