Евангельскія цэрквы па ўсёй краіне абвяшчаюць пост і малітву за Беларусь
Кіраўніцтва трох асноўных евангельскіх дэнамінацый Беларусі заклікалі вернікаў да супольнага посту і малітвы за Беларусь. У прыватнасці, хрысціяне веры евангельскай і евангельскія хрысціяне баптысты прызначылі дні посту і малітвы на 2 жніўня і 26 ліпеня.
Савет Біскупаў Аб’яднанай Царквы ХВЕ абвесціў агульны пост і малітву за надыходзячыя выбары прэзідэнта 9 жніўня. “Як хрысціяне і як грамадзяне Беларусі аб’яднаемся ў посце і малітве 2 жніўня 2020 года аб тым, каб было сумленнае і справядлівае правядзенне выбараў, каб быў абраны найбольш годны кандыдат на пасаду Прэзідэнта Беларусі, які будзе мудра і справядліва кіраваць нашай краінай. Будзем маліцца аб міры і дастатку для нашага народа не толькі ў абвешчаны дзень посту, але і на працягу ўсяго часу, што застаўся да выбараў”, – звяртаецца Савет біскупаў да вернікаў.
Саюз ЕХБ прызначыў супольны пост і малітву ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі на 26 ліпеня. “Дарагія браты і сёстры! Просім вас у сувязі з выбарамі аб’яднацца ў малітве за нашую краіну, за збаўленне людзей, як раіць апостал Павел у 1-м пасланні да Цімафея 2:1-4. “Маліцеся за беларускі народ, за мір і дабрабыт на нашай зямлі, за перамогу справядлівасці і міласэрнасці”, – сказана ў звароце Саюза ЕХБ.
Нагадаем, што нядаўна пра пост і малітву за Беларусь аб’явіла і Аб’яднанне цэркваў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- Паведамленне прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі 10.04.2021 18:39
- Хрысціянскі семінар для людзей, якія працуюць з групамі 10.04.2021 17:51
- Пробашч мінскай архікатэдры: маю надзею, што трансляцыя святой Імшы па радыё адбудзецца 08.04.2021 16:06
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)